Пятница, 25 мая 2018

Что делать, если жених решил сэкономить на обручальных кольцах?

11 821

Са сваім каханым мы вырашылі згуляць вяселле. Аднак замест радасці я адчуваю толькі роспач. Ён сказаў, што з мэтай эканоміі заручальныя пярсцёнкі зробіць з бацькоўскіх, а вясельныя ўборы прапанаваў узяць напракат. Ці правільна гэта — пачынаць сумеснае жыццё з дарогі, па якой  пахадзілі ўжо іншыя? 

Вольга, Пружаны.жадность

Даследчыкі народных абрадаў і традыцый Іван Крук і Аксана Катовіч у сваёй кнізе “Залатыя пра-вілы народнай культуры” пішуць:

“ У славянскай традыцыі было прынята, каб пярсцёнкі купляў жаніх у адзін і той жа дзень і ў адным і тым жа месцы. Гэта з’яўлялася добрай прыкметай на доўгае сумеснае жыццё. Нельга выкарыстоўваць заручальныя пярсцёнкі, зробленыя з іншых шляхам распілоўвання ці пераплаўкі, калі вы не ўпэўнены ў інфармацыі, якую нясуць гэтыя пярсцёнкі. Акрамя гэтага, не бярыце на сябе адказнасць раз’ядноўваць тое, што было некалі сімвалам яднання. Нельга карыстацца пярсцёнкамі разве-дзеных бацькоў. Гэта можа выклікаць паўтарэнне іх няшчаснага жыццёвага шляху.

Аднак з найбольш каштоўных рэліквій для маладажонаў з’яўляюцца заручальныя пярсцёнкі, якія перадаюцца ў спадчыну. Маладажоны могуць насіць пярсцёнкі бацькоў пры ўмове, што тыя ўжо адзначылі срэбнае вяселле. Асабліва ўшаноўваліся пярсцёнкі, якія перадаваліся маладым ад “залатых” юбіляраў.

Каб жыццё маладых ладзілася, вельмі беражліва адносіліся да ўбору маладой.  Наогул не рэкамендавалася даваць прымяраць іншым вэлюм і вясельную сукенку.”

Сваё меркаванне на гэты конт у святара Свята-Аляксандра-Неўскага сабора айца Георгія Араб’я:

—З нагоды пераплаўкі заручальных пярсцёнкаў у Царквы не існуе ніякіх прадпісанняў. Я да гэтага адношуся нармальна. Больш таго, гэта ж добра, калі са сваім блаславеннем бацькі перадаюць сямейную рэліквію. Варта толькі гэтыя пярсцёнкі зноў асвяціць.

Што датычыць рэчаў напракат, дык ёсць добрая малітва “На асвячэнне ўсялякай рэчы”. Калі чалавек не ведае, хто да яго насіў тую ці іншую рэч, і перад тым, як яе апрануць, трэба асвяціць рэч  Хрышчэнскай вадой і прачытаць малітву.

Ва ўсялякім разе, Вольга, рашэнне прымаць Вам. Слухайце сваё сэрца і розум. І, магчыма, яшчэ раз задумайцеся: ці толькі аб эканоміі клапоціцца  Ваш каханы?

3 комментариев

  • Виталий

    не ужели так тяжело купить 2 обручальных кольца?
    стоит задуматься

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьяна

    Чем больше денег уйдет на свадьбу, тем меньше будет в семейном бюджете. Может, невесте оплачивают папа и мама, а жених считает совместные деньги — оплачивает расходы сам? Стоит спросить будущего мужа о материальных затруднениях и предложить свою помощь. А если так хочется новое платье и кольца, то предложить оплатить их наполовину.Я вот у мужа даже и не спрашивала о свадебных нарядах: сама купила платье себе, вместе с мужем выбрала ему костюм. А кольца подарил мой брат.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *