Вторник, 18 сентября 2018

В Пружанском районе появился первый кандидат на конфискацию автомобиля

11 391

З 24 кастрычніка ў сілу ўступілі змяненні ў заканадаўства, накіраванае на барацьбу з п’янымі вадзіцелямі. Згодна з імі не толькі павялічыліся штрафныя санкцыі, калі вадзіцель паўторна на працягу года будзе затрыманы п’яны за рулём, а і таксама ўведзена норма канфіскацыі аўтамабіляў, незалежна ад таго, належыць ён вадзіцелю або атрымаў па даверанасці.driver
Шостага снежня была ўзбуджана крымінальная справа на жыхара вёскі Чапялі, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамабілем. На пачатку сакавіка мужчына быў затрыманы за рулём трактара нецвярозым, за што атрымаў штраф у два мільёны рублёў і пазбаўлены правоў усіх катэгорый на тры гады. Аднак навука не пайшла на карысць, і ён зноў сеў за руль на падпітку. Цяпер яго «Жыгулі» знаходзяцца на штрафстаянцы і чакаюць прыгавору суда. Таксама парушальніку давядзецца заплаціць немалы штраф — да 15 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, санкцыямі прадугледжаны і тэрмін пазбаўлення волі.
Як паведамляюць у дзяржаўтаінспекцыі, гэта чакаемы фінал вадзіцельскага стажу гэтага парушальніка, бо ён і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *