Понедельник, 18 июня 2018

27 марта нельзя сеять овощи

1 099

Месячны каляндар садавода і агародніка
САКАВІК
НЕСПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ
Нічога нельга саджаць    11,13,14
ДНІ, РЫЗЫКОЎНЫЯ ДЛЯ СЯЎБЫ І ПАСАДКІ    15,22,23,25
Нельга сеяць агародніну    27,28,29
СПРЫЯЛЬНЫЯ ДНІ
Сяўба, пасадка:
Цыбулі на пяро, салаты,
лісцевай капусты    4,5,8-10,19,20,24,30-31
Перцаў, баклажанаў,
памідораў, агуркоў на расаду    19,20,24,30-31
Капусты на расаду    19,20,24,30-31
Бульбы    8-10,19-20
Морквы,буракоў, каранёвага сельдэрэю    4-5,19-20,31
Аднагадовых кветак    19,20,23-24,27-29
Пікіроўка расады  памідораў,
агуркоў, кветак    19,20,27,29

КАБ РАСЛІНЫ НЕ ХВАРЭЛІ

Хваробы раслін на агародзе часта прыводзяць да недабору ўраджаю, дрэннай якасці прадукцыі, якую захаваць вельмі складана. У ахове раслін ад хваробаў вырашальную ролю павінна адыгрываць прафілактыка. Калі прытрымлівацца некаторых правілаў, можна засцерагчы расліны ад захворванняў.
Не высявайце насенне, у якім сумняваецеся: пацямнелае, з прыкметамі цвілі, траўмаванае, непаўнацэннае і г.д. З яго вырастуць вельмі кволыя расліны, не здольныя супраціўляцца хваробам ці ўздзеянню неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя.

Не выкарыстоўвайце шматразова адну і тую ж глебавую сумесь для вырошчвання расады. У ёй паступова накопліваецца інфекцыя. Перад сяўбой глеба павінна быць абавязкова цёплай, рыхлай і вільготнай.

Не вырошчвайце расаду ў памяшканнях, недастаткова асветленых і з высокай тэмпературай паветра. Расада ў выніку гэтага моцна выцягваецца і ў большай ступені паражаецца чорнай ножкай.

Не размяшчайце адну культуру пастаянна на адным і тым жа месцы, каб пазбегнуць каранёвай гнілі і цэлага шэрагу іншых хваробаў, узбуджальнікі якіх добра захоўваюцца ў глебе.

Не захапляйцеся вялікімі дозамі азотных угнаенняў ці частымі падкормкамі настоем гною ў час вегетацыі. Асабліва гэта небяспечна для такіх культур, як бульба, памідоры, морква і буракі. Пры лішку азотных угнаенняў расліны хутка развіваюцца, але рэзка губляюць устойлівасць да многіх хваробаў.

Не ўносьце неперапрэлы гной непасрэдна перад сяўбой морквы, пятрушкі, сельдэрэю, буракоў, інакш верхавінкі маладога карэння пачнуць хварэць і караняплоды атрымліваюцца бясформенныя.

НЕ ДАПУСКАЙЦЕ СКРАЗНЯКОЎ, РЭЗКІХ ПЕРАПАДАЎ ТЭМПЕРАТУРЫ І ПАЛІВУ РАСЛІН ХАЛОДНАЙ ВАДОЙ. НЕ ЗАКРЫВАЙЦЕ Ў ЦЁПЛЫ ЧАС СУТАК НАГЛУХА ЦЯПЛІЦЫ І ПАРНІКІ, А ГЛЕБУ Ў ІХ НЕ ЗАЛІВАЙЦЕ І ПРАЦЯГЛЫ ЧАС НЕ ВЫСУШВАЙЦЕ ЯЕ.

АБРЭЗКА — ПРЫЁМ АБАВЯЗКОВЫ

У сакавіку можна праводзіць абрэзку яблынь, груш, калі па прагнозу не чакаецца працяглых марозаў ніжэй 10-15 градусаў. Абрэзку лепш пачынаць з дрэваў старэйшага ўзросту, таму што пладовыя пупышкі ў іх распускаюцца раней, чым лісцевыя. Пры абрэзцы выдаляюць сухія, надламаныя і хворыя галіны. Раны замазваюць садовым варам або алейнай фарбай на натуральным пакосце. Зрэзаныя галінкі збіраюць, выдаляюць з саду і спальваюць.

Абрэзка дрэў — важны агратэхнічны прыём. Ад раслін з неабрэзанымі кронамі высокага ўраджаю не чакай. Здаецца, проста ўкарацілі галіну, але вы гэтым ўзмацнілі рост, таму што пажыўных рэчываў паступіла столькі ж, а «спажыўцоў» засталося менш. Дрэвы ў такім выпадку адказваюць абуджэннем спячых пупышак, узмацненнем росту застаўшыхся галін, змяненнем плоданашэння. Абавязкова паназірайце, як яны адрэагавалі: паслугу вы ім аказалі або, наадварот, нанеслі шкоду.

КОЛЬКІ І ЧАГО?
Агародніна — крыніца здароўя. Той, хто збіраецца вырасціць ураджай «чыстай» агародніны для сваёй сям’і, павінен памятаць што ў сутачны рацыён дарослага чалавека неабходна ўключаць 400 грамаў агародніннай прадукцыі.

Для нармальнай жыццядзейнасці чалавеку неабходна ў год у сярэднім не менш 120 кілаграмаў бульбы, 32-50 кілаграмаў капусты, 25-32 кілаграмы памідораў, 6-10 кілаграмаў морквы, 10-13 кілаграмаў агуркоў, 5-10 кілаграмаў буракоў, 6-10 кілаграмаў цыбулі, па 7 кілаграмаў кабачкоў, гарбузоў, 1-5 кілаграмаў перцу салодкага, 5-8 кілаграмаў зялёнага гарошку і фасолі.

Пачынаючаму агародніку няварта спяшацца з укараненнем новых, раней невядомых, экзатычных  агароднінных культур. Большасць з іх вызначаюцца павышанай патрабавальнасцю да пажыўных рэчываў і вільгаці. Вось чаму так важна ствараць глыбокі (30-35 сантыметраў) урадлівы ворны слой глебы, уносячы арганічныя ўгнаенні.
Вядучы рубрыкі Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *