У гарадскім Доме культуры пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Дапамога дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» прайшоў ранішнік, прымеркаваны да Дня інваліда. Культработнікі стварылі атмасферу свята: танцы, гульні, конкурсы — усё вельмі спадабалася дзецям, ва ўсім яны прымалі актыўны ўдзел.
А тым часам у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава работ дзяцей, якія маюць інваліднасць: карціны, аплікацыі, работы з бісеру, стужак і многае іншае. Хтосьці навучыўся тварыць у цэнтры дзённага знахо-джання інвалідаў, хтосьці з дапамогай мамы, а хтосьці і самастойна.
Старшыня грамадскага аб’яднання Наталля Іванцова заклікае пружанцаў наведаць выставу, паглядзець, на што здольны дзеткі з інваліднасцю, і быць да іх больш чулымі.
— Многія дзеткі па стану здароўя не могуць наведваць школу, цэнтр карэкцыйнага развіцця, аддзяленне дзённага знаходжання, — зазначае Наталля Уладзіміраўна. — Усе іх зносіны абмяжоўваюцца гутаркамі з бацькамі і візітамі настаўнікаў. Але ж яны вельмі любяць бавіць час з аднагодкамі, сябрамі. Разумееце, атрымліваецца, што мы жывем у сваім замкнёным свеце. Нам так не стае памяшкання, дзе мы б маглі сустракацца, размаўляць, вучыць нашых дзетак, даваць ім магчымасць камунікацыі. Нам бы вельмі хацелася, каб жыхары горада наведалі выставу, якая будзе доўжыцца да 15 снежня. І наогул, мы ніколі не адмаўляемся ад дапамогі, з радасцю выслухаем парады. А ад выставы вы павінны атрымаць асалоду: тое, што робяць нашы дзеці, — сапраўды прыгожа!
Кацярына Пашкевіч, Алег Сідарэнка (фота).
На здымку: на выставе.