Непрыемную карціну маглі назіраць гараджане ў скверы помніка воінам-інтэрнацыяналістам ранкам мінулай суботы: былі разбураны сметніца і адна з памятных пліт, якія зусім нядаўна былі ўстаноўлены. Мяркуецца, што хутчэй за ўсё гэта нарабіў невядомы вадзіцель, які ехаў па вуліцы Леніна ў бок скрыжавання з Савецкай на высокай хуткасці. некіруемы на вялікай хуткасці аўтамабіль і выехаў якраз на алею і нарабіў бяды. Як паведамілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, асоба вадзіцеля пакуль устанаўліваецца.
Алег Сідарэнка.