Понедельник, 21 мая 2018

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае прыняць удзел у ток-шоў «Культура для моладзі ў малым горадзе: куды ідзем?»

13 671

30 лістапада “Пружанскі палацык” стане пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. палац

Што мясцовая культура можа прапанаваць моладзі? Што моладзь можа зрабіць для развіцця сваёй пружанскай культуры? Якія рэальныя культурніцкія патрэбы маюць маладыя жыхары горада? Якія інфраструктурныя магчымасці ёсць, каб іх задаволіць? – вось толькі некалькі пытанняў з тых, што будуць абмяркоўвацца на адкрытай дыскусіі, якая адбудзецца ў бліжэйшую суботу ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. У сустрэчы возьмуць удзел арганізатары культурніцкіх падзей і творчыя дзеячы горада.

Яскравай і дакладна заўважнай часткай падзеі ў “Палацыку” стане канцэрцік гурта RECHA (г. Мінск) на чале з выбітным маладым беларусам, музыкам, мастаком і зоркай тэлебачання Андрусём Такіндангам.

Даведкі па тэл.: (029) 313-98-60, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Брэсцкім рэгіёне Зміцер Назараў.

Уваход вольны!

Один комментарий

  • newsmen

    Вартая навіна і праглядаў адразу колькі! Пра гасьцей імпрэзы можна даведацца тут: http://vk.com/recha.band

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *