Хто сказаў, што рыба ў вадаёмах Пружаншчыны перавялася? Не верце! Двое жыхароў горада ноччу 25 лістапада набілі буйной рыбай аўтамабільны багажнік, усяго 148 штук. Ды вось бяда: лавілі яны рыбу не вудамі, а забаронным спосабам — сеткамі ды яшчэ на возеры каля в.Руднікі, якое арандуе ААТ «Пружанскае ПМС».
Нагружаную машыну ранкам спынілі на вясковай вуліцы супрацоўнікі ДАІ, і тады быў выкрыты выпадак браканьерства. Абодвум «рыбакам» пагражае буйны штраф.
Алег Сідарэнка.
на фото в центре гл инженер ПМС……… он не браконьер…
считает рыбы…………..
Рейтинг комментария:
0
0