Вторник, 22 мая 2018

Пружаны появятся в документальном фильме о Холокосте

18 491

У Беларусі прыступілі да здымак беларуска-ізраільскага дакументальнага фільма «Захавальнікі памяці». Стужка раскажа аб месцах масавых забойстваў яўрэяў у часы Халакоста.холокост

Сёння ў нашай краіне налічаецца больш 500 такіх пахаванняў, у тым ліку ў Пружанах і ваколіцах, таму здымачная група праекту абавязкова наведае наш раён. Аўтары будуць шукаць сведак далёкіх падзей, гутарыць з сем’ямі, якіх закранула трагедыя.

На здымкі адведзены год, і пасля мантажу напрыканцы 2014-га стужка будзе прадэманстравана беларускім гледачам. Здымаць фільм будуць кінакампанія Zvi Shefy Productions (Ізраіль) і кінакампанія Nonstop Media (Беларусь). Рэжысёрам прызначаны Барыс Мафцыр, кіраўнік праекту ўвекавечання імёнаў, праводзімага ізраільскім мемарыялам «Яд Вашэм».

 Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *