Воскресенье, 23 сентября 2018

Забытая гісторыя Слабудкі-2: Пружанскі лагер

13 192

Надыходзіў 1914 год. У Еўропе было неспакойна. Супярэчнасці паміж вядучымі дзяржавамі дасягнулі “крытычнай кропкі” і шукалі выйсця. У 1912-1913 гг. прагрымелі Балканскія войны, якія сталі прадвеснікам першай сусветнай вайны. Пазней амерыканскі прэзідэнт В.Вільсан пісаў: “Усе шукаюць і не знаходзяць прычыну, па якой пачалася вайна. Іх пошукі дарэмныя, прычыну яны не знойдуць. Вайна пачалася не па якой-небудзь прычыне, вайна пачалася па ўсіх прычынах адразу”.1. у солдат чайной, справа немцы, слева - австрийцы

Падставай да вайны стала забойства нашчадка аўстра-венгерскага трону Франца-Фердынанда. Стрэлы, якія прагрымелі 28 чэрвеня 1914 г. у Сараеве, перавярнулі жыцці мільёнаў людзей, сталі пераломным момантам у гісторыі. 28 ліпеня Аўстра-Венгрыя аб’явіла вайну Сербіі. У адказ 31 ліпеня Расія пачала ма-білізацыю. Германія запатрабавала спыніць збор войска і 1 жніўня 1914 г. аб’явіла вайну Расіі. Пачалася першая сусветная вайна (1914-1918).

У гэты час жыццё ў “Міхайлаўскім штабе” ішло сваёй чаргой. У падраздзяленнях вялася планавая баявая вучоба. У канцы 1913 г. у гарнізон з праверкай падрыхтаванасці да мабілізацыйнага разгортвання прыбыла камісія Генеральнага штаба, членам якой быў капітан Б.М.Шапашнікаў. Ва ўспа-мінах ён пісаў: “Цяжкім было жыццё афіцэраў, асабліва маладых, у гарадку. Па заканчэнні заняткаў, каля шасці гадзін вечара, моладзь збіралася ў сабранні і да 12 гадзін ночы ганяла ў більярднай шары. На пытанне, чаму яны не ідуць дадому, я атрымаў адказ: “Сумна, спадар капітан, аднаму сядзець дома ў сваім пакоі, а ў сабранні хоць з кім-небудзь перакінешся словам”. Жаданні маладых афіцэраў не заходзілі далей паездкі ў маленькі гарадок Брэст. Усе імкнуліся любым шляхам змяніць месца службы”.

Пасля аб’яўлення мабілізацыі ўсё змянілася: было ўведзена ваеннае становішча. У “Міхайлаўскім штабе” пачалося фарміраванне новай 75-й артылерыйскай брыгады, якую набіралі ў тым ліку з мясцовых жыхароў і навучалі асновам ваеннай справы на базе 38-й брыгады.2. нем пулемет школа. Фото майора Гросса

8 жніўня 1914 г. 38-я артылерыйская брыгада на чале з генерал-маёрам С.Л. Фуфаеўскім і 38-ы артылерыйскі парк тэрмінова адбылі на фронт у складзе 19-га армейскага корпуса. Услед за імі адправілася 75-я артбрыгада, якая 27 жніўня 1914 г. увайшла у склад гарнізона крэпасці Івангарад на Паўднёва-Заходнім фронце.

Ваенны гарадок апусцеў. Са жніўня 1914 г. па жнівень 1915 г. лёс гарнізона дакладна не прасочваецца. У Пружанах у гэты час былі тылавыя часці, якія забяспечвалі патрэбы фронту.

Мінуў першы ваенны год. У выніку паражэнняў рускай арміі ў вяснова-летняй кампаніі 1915 г., 30 жніўня фронт наблізіўся да Пружан. Часці  3-й расійскай арміі, аказваючы супраціўленне, адыходзілі. Іх адступленне суправаджалася масавым зыходам бежанцаў, эвакуацыяй і знішчэннем матэрыяльных каштоўнасцей. Жыхары слабодкі пры ваенным гарадку таксама пакінулі свае хаты і рушылі разам з войскамі на ўсход. Край падвергнуўся спусташэнню і рабаванню.3. Г.Раттай

31 жніўня 1915 г. перадавыя часці аўстрыйскага корпуса са складу армейскай групы Войрша, што наступалі з боку Белавежскай пушчы, увайшлі ў Пружаны. З поўдня ад в. Аранчыцы па дарозе Запруды-Пружаны на злучэнне з імі выйшаў германскі 10-ы корпус 11-й арміі генерала Макензена.

Як у гэтых абставінах ацалеў “Міхайлаўскагі штаб”, чаму ён не быў зруйнаваны рускімі пры адступленні, насуперак загаду знішчаць за сабой усё, што магло б дастацца ворагу, застаецца загадкай.

Такім чынам, у жніўні 1915 г. у былым ваенным гарадку царскай арміі размясціўся гарнізон акупацыйных войскаў, які атрымаў назву “Пружанскі лагер” (Pruzana Lager). На тапаграфічных картах ён пазначаўся як “Казармы” (Kasernen). Новыя гаспадары зрабілі на месцы “Міхайлаўскага штаба” вучэбны цэнтр армейскай групы Войрша (генерал фон Войрш з 10 лістапада 1914 г.  па 31 снежня 1917 г.  камандаваў разгорнутай на базе ландвернага корпуса армейскай групай “Войрш”).4. бункер первой мир

Захаваліся ўспаміны аб ваенным гарадку нямецкага салдата Г.Ратая: “Гэта былі рускія артылерыйскія казармы, у якіх размяшчаліся 2 нямецкія, 3 аўстрыйскія батальёны і афіцэрская школа. Адзін батальён – гэта былі мы, 18-19-гадовыя, у другім батальёне служылі мужчыны да 45 гадоў. Наша жыллё ўяўляла сабой баракі, якія рускія выкарыстоўвалі ў якасці стойлаў для коней. У кожным бараку размяшчалася рота са сваёй канцылярыяй, аддзеленая толькі брызентам. З дошак мы змайстравалі двухспальныя ложкі, у кожным бараку была цагляная печка. Новую ўніформу і баявыя патроны мы павінны былі здаць і атрымалі старое адзенне і вучэбныя патроны. Пачалося падабенства казарменнага жыцця, маладзёжны батальён атрымаў лепшую ежу і пасля абеду дзве гадзіны сну. Той, хто не выконваў “ложкавы рэжым” і пры гэтым быў заспеты, павінен быў калоць дровы ці прыбіраць снег лапатай. Два тыдні стаяў мароз да 40 градусаў. Таму  не было заняткаў на вуліцы, уся актыўнасць была перанесена ў баракі, якія ацяпляліся сырымі дровамі, ад чаго ўнутры тэмпература была адпаведная. Каб здабыць дровы для кухні, мы хадзілі ў  блізжэйшую вёску і бралі дровы з разбураных хатаў. Пабудавалі бункер і мінную галерэю, выкапалі акопы і практыкаваліся з ручнымі баявымі гранатамі…”

У афіцэрскай школе рыхтаваліся кадры франтавых афіцэраў, павышаўся ўзровень прызваных з рэзерву. Будучы генерал Л.Фройтэль (у будучым – камандзір 503-га грэна-дзёрскага палка, загінуў у 1944 г.), які тады быў лейтэнантам рэзерву, навучаўся ў гэтай школе ў 1916 г.

Акрамя пяці пяхотных батальёнаў і афіцэрскай школы, у “лагеры” знаходзіўся аўстрыйскі інфекцыйны шпіталь. У час эпідэміі гепатыту ў 1916 г. у ім лячылася больш за 120 вайскоўцаў. Памерлых хавалі на могілках (часткова захаваліся). Дзейнічалі кулямётныя курсы, дзе вучылі стральбе з кулямётаў MG-08 і MG-15 (кулямёт Бергмана быў навінкай у войсках і масава не выкарыстоўваўся).5. русско-нем- австр захоронение первой мир

Калі ўлічваць, што колькасць людзей у пяхотным батальёне германскай арміі ў залежнасці ад фарміравання вагалася ад 840 да 1050 унтэр-афіцэраў і радавых, не ўлічваючы афіцэраў і чыноўнікаў, то можна сабе ўявіць, якая маса войскаў змяшчалася ў “Пружанскім лагеры” ў перыяд нямецкай акупацыі.

Тым не менш, у гарнізоне быў парадак. Дамы і казармы ўпрыгожылі агароджы з бярозавымі аркамі. Ніводнае збудаванне не было разбурана. Захаваліся нават дрэвы, нягледзячы на патрэбу ў паліве. Аднак вясной і восенню дарогі ў лагеры ператвараліся ў балота. Фота-здымкі, зробленыя афіцэрам 13-га рэзервовага пяхотнага палка маёрам Гросам вясной 1917 г., яскрава сведчаць пра гэта.6. барак марапульца22

Зімой 1915-1916 гг. праз Пружаны і “Пружанскі лагер” прайшла вузкакалейная чыгунка, пракладзеная немцамі ад Белавежскай пушчы да станцыі Лінова (Аранчыцы). Яна выкарыстоўвалася для вывазу драўніны і піламатэрыялаў, неабходных фронту ва ўмовах пазіцыйнай вайны. Асобнае адгалінаванне вузкакалейкі ішло да цагляных складоў на тэрыторыі ваеннага гарадка.

У выніку паражэнняў, нестабільнасці, рэвалюцыі ў лютым 1917 г. манархія ў Расіі пала, а ў кастрычніку адбыўся бальшавіцкі пераварот. Былая імперыя ўцягвалася ў грамадзянскую вайну. Германскі фронт разваліўся. Руская армія страціла баяздольнасць: панавалі анархія, марадзёрства, дэзерцірства. Кайзераўскія войскі перайшлі ў наступленне. 3 сакавіка 1918 г. Савецкая Расія падпісала Брэсцкі мір, згодна з якім Германіі адыходзіла значнаячастка беларускіх, украінскіх і прыбалтыйскіх зямель.

Для Германіі вайна з Расіяй завяршылася, і асноўная маса войскаў з Усходняга фронту была перакінута на захад, дзе працягваліся жорсткія баі. У гэты час “Пружанскі лагер” стаў канцэнтрацыйным лагерам для асоб, якіх германскія ўлады лічылі рэвалюцыянерамі, парушальнікаў дысцыпліны, ваеннапалонных. Канцлагер на месцы сучаснай Слабудкі апісаны ў дзённіку чыгуначніка П.Марапульца з украінскага г.Славянск, які ў жніўні 1918 г. тут быў у зняволенні: “Арыштанты розных саслоўяў, стану і прафесій. Пачынаючы з 14 год да 75-гадовага ўзросту, ад пастуха да камісара і палкоўніка, ёсць вар’яты, незразумела навошта забраныя, адзін бязногі, другі на мыліцах, але найбольш франтавыя салдаты, былыя старшыні камітэтаў, бела- і чырвонагвардзейцы, бальшавікі, дэпутаты і каля сотні з лішкам чыгуначнікаў за забастоўку”. У лагеры было больш 400 зняволеных, якіх прыцягвалі да гаспадарчых работ.7. Знешні выгляд ваеннага гарадк. Фота маёра Гроса

У лістападзе 1918 г. Германія і краіны Антанты заключылі Камп’енскае перамір’е, якое спыніла сусветную вайну. Акупацыйныя войскі пачалі пакідаць захопленыя тэрыторыі.  У канцы 1918 г. “Пружанскі лагер” стаў зборным пунктам для перамешчаных асоб. Пераважна гэта былі расійскія немцы, якія з’язджалі з ахопленай вайной краіны на гістарычную радзіму.

Аднак заканчэнне вайны не прынесла міру на нашу землю. Праз яе пракацілася савецка-польская вайна 1919-1921 гг., пасля якой Заходняя Беларусь аказалася ў складзе Польшчы.

У 2014 г. сусветнае грамадства  будзе адзначаць стагоддзе пачатку першай сусветнай вайны. Работа па пошуку звестак аб ёй сёння актыўна вядзецца. Тым больш, што “забытая вайна”, як яе называюць беларускія і расійскія вучоныя, раней амаль не вывучалася. Вайна 1914-1918 гг. падавалася савецкімі даследчыкамі як “імперыялістычная”, “несправядлівая з абодвух бакоў” і разглядалася ў кантэксце прычын Кастрычніцкай рэвалюцыі. Іншая сітуацыя ў Еўропе, дзе ёсць грунтоўныя працы, захоўваюцца помнікі. На Беларусі яны таксама ёсць. Вядомым рэгіёнам, дзе знаходзяцца сведчанні вайны, з’яўляецца паўночны захад рэспублікі. Аднак помнікі захаваліся і на Пружаншчыне, у тым ліку ў Слабудцы. У лесе можна знайсці акопы, часткі каменных агароджаў. Пасярэдзіне вёскі за кустоўем схваваўся бетонны бункер-сховішча.

Але найважнейшы помнік – каменны абеліск на руска-нямецка-аўстрыйскіх могілках 1915-1918 гг. Некалі каля помніка былі надмагіллі з імёнамі загінуўшых і датай вырабу (пастаўлены палякамі ў 1929 г. у час упарадкавання могілак, на якіх таксама хавалі мясцовых жыхароў: сёння ад іх магіл засталіся толькі каляіны ад цяжкай тэхнікі). Зараз пліт няма – большасць знішчылі ў савецкі час. Але пахаванні рабуюцца чорнымі капальнікамі і сёння. Былі спробы знішчыць мемарыяльны абеліск з надпісам на нямецкай мове: “Той, хто сустрэў смерць у барацьбе святой, спіць у зямлі чужой, як у роднай сваёй”. Толькі неадкладныя меры дапамогуць выратаваць помнік, дзе пахаваны вайскоўцы расійскай і нямецка-аўстрыйскай армій, аб якім напісана ў даследаванні А.Шаркова “Воинские захоронения Первой мировой войны в Беларуси” (кніга на рускай і нямецкай мовах створана пры ўдзеле акадэміі Міністэрства ўнутраных сраў Беларусі і інстытута імя Л.Больцмана пра даследаванні наступстваў войнаў), а фота надрукавана ў энцыклапедыі “Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць” і інш.

(Працяг будзе).

(Апрацоўка і пераклад на беларускую мову Наталлі Пракаповіч).

На здымках:

1.Салдаты ля чайнай. Злева аўстрыйцы, зправа немцы.

2. Заняткі ў кулямётнай школе ў “Пружанскім лагеры”. Фота маёра Гроса. Вясна 1917 г.

3. Нямецкі салдат Г.Ратай, які служыў у “Пружанскім лагеры”.  

4. Бункер часоў Першай сусветнай вайны.

5. Абеліск 1918 г. на руска-нямецка-аўстрыйскіх могілках ў Слабудцы. Сучаснае фота.

 

6. У такім бараку ўтрымліваліся зняволеныя ў канцлагеры 1917 – 1918 гг. Сучаснае фота.

7. Знешні выгляд ваеннага гарадка. Фота маёра Гроса. Вясна 1917 г.           

 

2 комментариев

  • Чытач

    Цікавы артыкул. І не толькі пра Пружаншчыну даведаўся, але і яшчэ пра прычыны першай сусветнай вайны. У 2014 годзе нельга пакінуць без увагі стагоддзе пачатку гэтай вайны…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • сергей

    На одной из фото дзот возе водонапорной башни расположенные за главным фасадом ДОСа№5 в котом я проживал в семье военнослужащего с 1968по 1973г.г.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *