Суббота, 20 января 2018

Елена Атрашкевич проведет мастер-класс в Пружанском Дворце культуры

1 574

Бывае так, што чалавек добра спявае, але яму  не хапае  прафесіяналізму, нейкай асаблівай адметнасці, музычных ведаў…

Знайсці сваю асаблівую манеру выканання, стаць больш упэўненым, азнаёміцца з азамі  вакальнай тэхнікі, адкрыць свой непаўторны тэмбр голасу вам дапаможа майстар-клас  Алены Атрашкевіч.вокал

Алена Атрашкевіч — член Саюза кампазітараў Беларусі, старшыня цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады. Спевы» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацваў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, кіраўнік узорнай эстраднай студыі «Спяваем разам».  А яшчэ Алена Віктараўна — кампазітар, імя якога шырока вядома ў рэспубліцы. Яна аўтар шматлікіх эстрадных песень, вакальных цыклаў для дзяцей, дзіцячых мюзіклаў, вакальна-сімфанічных, камерных і харавых твораў…

Аднак самы значны паказчык — гэта тое, на якім узроўні спяваюць яе студэнты і ўдзельнікі студыі. Хочацца адзначыць, што вучаніцай Алены Атрашкевіч па вакалу з‘яўляецца салістка ўзорнай студыі «Меладзін» Пружанскага Палаца культуры Наталля Трус. Перамогі Наташы ў міжнародных конкурсах — у многім заслуга і Алены Віктараўны. Яна ганарыцца сваімі вучнямі і заўсёды, як педагог і кампазітар, гатова дапамагчы добрай парадай і цікавай песняй.

У праграме майстар-класа вас чакае расказ пра вучобу ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацваў, прэзентацыя зборнікаў песень кампазітара Алены Атрашкевіч, практычныя заняткі па вакалу.

Пачынаючым вакалістам майстар-клас таксама будзе карысным. Калі ў вас ёсць жаданне навучыцца прыгожа спяваць, выявіць сапраўдны патэнцыял голасу і даведацца аб рабоце па пастаноўцы голасу, тады майстар-клас «Спяваць — гэта цікава» — ваш шанц!

Важна не толькі добра спяваць, а ўсведамляць, што рабоце над голасам трэба вучыцца!

Чакаем вас 28 лістапада ў 12.00 гадзін у гарадскім Палацы культуры. Кошт уваходнага білета 15 тыс. руб. Даведкі па тэл. 2-13-05.

Святлана Гамшэй, метадыст арганізацыйна-метадычнага  цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *