Четверг, 24 мая 2018

Мокровские школьники третий год выпускают свою газету

1 313

Днямі мы наведалі нашых юных калег,  якія вучацца ў Мокраўскай сярэдняй школе:  дзяўчаты пад кіраўніцтвам Марыі Мікалаеўны Барысюк выдаюць сваю школьную газету пад назвай «Мокраўскі прамень».IMG_0048_3218

Трэба зазначыць, што ў многіх навучальных установах раёна ёсць свае насценгазеты, але гэта — адна з нямногіх, якая рыхтуецца сапраўды прафесіянальна і рэгулярна выдаецца. У гэтым мы пераканаліся ўвачавідкі.

— Ідэя ўзнікла прыкладна тры гады назад,— расказвае куратар юных журналістаў Марыя Мікалаеўна.— Дагэтуль асноўная інфармацыя змяшчалася на стэндах школы, там жа даваліся звесткі пра асноўныя падзеі. Але мы вырашылі сканцэнтраваць усё гэта і рыхтаваць асобнае выданне.

Аднак рашыцца не абавязкова азначае ажыццяўленне. Тым больш, што друкаваныя сродкі інфармацыі патрабуюць асаблівага падыходу. Па-першае, гэта рэгулярнасць: дастаткова ігнараваць гэта, каб адбіць прыцягальнасць да такой газеты. Таму «Мокраўскі прамень» выпускаецца з дакладнай перыядычнасцю — адзін раз на месяц. Таму і школьнікі, і настаўнікі, а часцяком і бацькі, з нецярпеннем чакаюць наступнага выпуску.IMG_0059_3230

Самым простым выйсцем з’яўляецца размяшчэнне інфармацыйных тэкстаў аб адміністрацыйных працэдурах або паведамленняў аб правядзенні розных мерапрыемстваў. Аднак гэта таксама знізіць прыцягальнасць выдання. Таму карэспандэнты газеты «Мокраўскі прамень» прымаюць непасрэдны ўдзел у многіх мерапрыемствах, рыхтуюць уласныя артыкулы і фотарэпартажы. Пад спецыяльнымі рубрыкамі  рэгулярна друкуюцца тэматычныя матэрыялы.

Дарэчы, нядаўна юныя журналісты прынялі ўдзел у абласной алімпіядзе па журналістыцы, якую праводзіць Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна: на разгляд журы яны даслалі свае адказы на тэарэтычныя пытанні, а таксама творчыя работы.IMG_0073_3243

Зразумела, што многае пакуль юным журналістам невядома, бо газетная «кухня» патрабуе вопыту і пастаяннага навучання. Таму карэспандэнты з Мокрага пажадалі паглядзець, як рыхтуецца газета «Раённыя будні». Абавязкова паспрыяем і пакажам усе свае сакрэты!

На здымках: пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Аліны Сцепанец  вучацца самыя юныя; М.М.Барысюк з рэдкалегіяй рэдагуе чарговы выпуск; юныя карэспандэнты за вёрсткай старонак газеты «Мокраўскі прамень».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *