Воскресенье, 18 февраля 2018

С 1 по 31 марта запрещена ловля щуки

889

З 1 па 31 сакавіка, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, устаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага.
У выпадку парушэння патрабаванняў, вызначаных правіламі, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу памерам ад 10 да 20 базавых велічынь. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю ў перыяд нерасту, вылічваецца ў трохразовым памеры. Аб гэтым напамінае Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

***
На чарговым пасяджэнні клуба «Вытокі», які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма сёмы год, абмяркоўвалася роля праваслаўя ў гісторыі і культуры Беларусі. Пасля выступлення госця — настаяцеля Рудніцкай царквы Андрэя Карсанюка — навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа атрымалі ад свяшчэннаслужыцеля адказы на цікавячыя іх пытанні.
***
Міністэрства эканомікі сумесна з Міністэрствам транспарту прынялі рашэнне аб павелічэнні кошту за праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Згодна з прынятым дакументам, з 26 лютага ў Пружанах цана білета на праезд у гарадскім аўтобусе складае 600 рублёў, а ў аўтобусах экспрэс-маршрутаў — 800 рублёў.
***
У Беларусі з 27 лютага павысіліся ў сярэднім на 5 працэнтаў фіксаваныя рознічныя цэны на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальная адпускная цана для яго рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.  Рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе 2470 рублёў за 1 кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг — 2700 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *