Прычыны, з-за якіх гінуць людзі, часам проста ўражваюць сваёй недарэчнасцю. Аднак тэрміны зняволення за такія злачынствы – гэта ўжо рэальнасць.
Падобнае здарылася з двума маладымі людзьмі дваццаці пяці і дваццаці двух гадоў. Гісторыя банальная: добра выпілі і ўзяліся высвятляць адносіны. Справа дайшла да бойкі. Пераможаны схапіўся за нож, а “пераможца” расшпіліў куртку і з расстаўленымі рукамі пайшоў яму насустрач. З’едлівае: “Ну, што, слабо?” – прагучала як каманда да дзеяння. І чалавек з нажом не прамахнуўся…
Пацярпелы памёр на месцы. А яго нядаўні сябар і сабутэльнік быў прызнаны вінаватым у забойстве. У судовым пасяджэнні яго прыгаварылі да 10 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Уладзімір Саўчук, старшыня суда Пружанскага раёна.