Вторник, 22 мая 2018

В Пружанском районе ищут свидетелей двух ДТП

1 547

20 кастрычніка 2013 г. на 17 км аўтадарогі Пружаны-Клепачы-Пескі каля 16.45 гадзін паблізу вёскі Краснае Пружанскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грузавога аўтамабіля «МАН» з паўпрычэпам і аўтамабіля «Форд-Мандэа». У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля «Форд» атрымаў цялесныя пашкоджанні.i

Просім грамадзян, якія з‘яўляліся відавочцамі або сведкамі гэтага ДТЗ, патэлефанаваць па нумарах: 9-54-30 або 102.

***

31 кастрычніка 2013 г. прыкладна ў 17.20 гадзін у вёсцы Новыя Засімавічы насупраць дома №133 адбыўся наезд аўтамабілем «Опель-Сінтра» цёмна-сіняго колеру на дзіця 2011 года нараджэння, якое раптоўна выбегла на праезную частку. У выніку малому былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Просім грамадзян, якія з‘яўляліся відавочцамі або сведкамі гэтага ДТЗ, патэлефанаваць па нумарах: 9-36-13 або 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *