Пятница, 25 мая 2018

Оздоровительный лагерь «Дубок» летом примет детей в три новых спальных корпуса

5 254

Цудоўны падарунак падрыхтавалі дзецям, якія прыедуць на адпачынак у  аздараўленчы лагер “Дубок”, нашы будаўнікі. Як кажуць, пад ключ, здадзены адзін і вось-вось закончацца работы яшчэ ў двух спальных  карпусах.

— Стварыць усе неабходныя ўмовы для цудоўнага дзіцячага адпачынку ў лагеры, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, — мы меркавалі даўно. Часткова ажыццявіць гэтыя планы ўдалося сёлета. На правядзенне капітальнага рамонту трох спальных карпусоў было выдзелена з бюджэту два мільярды рублёў, якія ўжо асвоены.IMG_9539_2530

Фактычна карпусы былі перабудаваны нанова, з захаваннем толькі падмуркаў і часткова цагляных сцен. Былі поўнасцю заменены дахі, вокны, дзверы, зроблена новая ацяпляльная сістэма і электраабагрэў. Праекціроўшчыкі з прыватнай будаўнічай установы “АСТ-плюс” паклапаціліся, каб будынкі адрозніваліся паміж сабой і прыгожай афарбоўкай. Перапланаванне зрабіла проста непазнавальнымі памяшканні знутры.

Будаўнікі ПМК-1 і ПБУП “АСТ-плюс”, якія выконвалі капітальны рамонт спальных карпусоў, перакананы: “Цяпер адпачынак у “Дубку” будзе для дзяцей яшчэ больш прыемным”.

Галіна каляда, фота Аляксандра Мелеша.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *