Пятница, 21 сентября 2018

Свыше ста правонарушений остановили добровольные дружинники в Пружанском районе

1 600

Нават пасля развалу Савецкага Саюза ў нашай краіне добраахвотныя памочнікі міліцыі захавалі свой прававы статус і афіцыйна працягваюць дзейнічаць. Іх функцыянаванне рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» і рашэннямі мясцовых улад, зацверджаным Палажэннем аб добраахвотных дружынах. Ці актуальна гэта? — Мяркуйце самі,— расказвае старшы ўчастковы інспектар РАУС В.М.Клімашэвіч.

Старшы ўчастковы інспектар РАУС В.М.Клімашэвіч праводзіць інструктаж з камандзірам ДНД філіяла РСТ «Каап-транс» Б.М.Курыловічам і яго намеснікам Г.А.Ермаковым.
Старшы ўчастковы інспектар РАУС В.М.Клімашэвіч праводзіць інструктаж з камандзірам ДНД філіяла РСТ «Каап-транс» Б.М.Курыловічам і яго намеснікам Г.А.Ермаковым.

— З пачатку года рэйдавымі групамі, у склад якіх уваходзяць добраахвотныя дружыннікі, былі прыпынены спробы 112 правапарушэнняў, з іх 10 — дробных крадзяжоў. Калі б міліцыі не аказвалася такая дапамога, то многія парушэнні парадку так і заставалася б беспакаранымі. А беспакаранасць прыводзіць да яшчэ горшых учынкаў.

Усяго ў раёне зарэгістраваны 42 добраахвотныя дружыны, у склад якіх уключаны каля 500 чалавек. Нельга сказаць, што трапіць у такую групу могуць практычна ўсе, існуюць строгія патрабаванні. Дружыннік не павінен мець дзеючага адміністрацыйнага спагнання. Ды і накладанне такога пакарання з’яўляецца падставай для выключэння з радоў добраахвотных памочнікаў. А імкнуцца ёсць да чаго: у розных арганізацыях прадугледжана дадатковае стымуляванне — ад выплат за адно дзяжурства да чвэрці мінімальнай заработнай платы ці прадастаўлення паўдня адгулу да выдзялення трох дадатковых дзён падчас адпачынку за 20 «баявых» выхадаў. За асаблівыя дзеянні могуць аб’яўляцца падзякі, уручацца граматы і грашовыя прэміі.

Аднак не толькі фізічныя і прававыя якасці ацэньваюцца пры адборы ў добраахвотную дружыну. Памочнікам можа стаць чалавек высокіх маральных якасцей. Сапраўды, удзел у добраахвотнай дружыне прывучае да захавання парадку не толькі ў час дзяжурства: дружыннік і ў іншы час не стане парушаць спакой і ўчыняць супраць-праўныя дзеянні, і іншым гэта не дазволіць.

Нельга сказаць, што гэта работа актыўна вядзецца паўсюдна. Вынікі сведчаць аб адваротным: у вёсках штодня здзяйсняецца намнога больш правапарушэнняў, а выяўляюцца адзінкі. Больш актыўна дзейнічаюць добраахвотныя дружыны менавіта ў райцэнтры і гарадскіх пасёлках. Асаблівую актыўнасць, за што і заслугоўваюць падзякі, праяўляюць добраахвотныя дружыны філіяла райспажыўтаварыства «Кааптранс», райгазу, ДРБУ-140, раённага вузла электрасувязі, цэнтральнай бальніцы, аўтапарка №11.

Існуе нейкая рызыка падчас дзяжурстваў добраахвотных памочнікаў па навядзенні правапарадку, таму што жаданне парушаць спакой грамадзян часцяком узнікае ў не зусім адэкватных людзей.

— Таму быў распрацаваны спецыяльны склад рэйдавай групы, куды, акрамя добраахвотных дружыннікаў, увахо-дзяць і супрацоўнікі міліцыі,— расказвае Віктар Мікалаевіч.— Папярэдне з каман-дзірамі ДНД праводзіцца ў Брэсце інструктаж аб правілах рэагавання на тыя ці іншыя супрацьпраўныя ўчынкі, пасля чаго адпаведныя заняткі яны праводзяць на месцах у сваіх арганізацыях.

Некаторыя правы вызначаны дзеючым палажэннем. Напрыклад, дружыннік мае права пры выяўленні супрацьпраўных дзеянняў прыняць усе намаганні да іх спынення і затрымання парушальніка. Пасля чаго ён выклікае міліцыянера або патрульную машыну. Таксама ён можа самастойна даставіць хулігана ў аддзел міліцыі.

На здымку: старшы ўчастковы інспектар РАУС В.М.Клімашэвіч праводзіць інструктаж з камандзірам ДНД філіяла РСТ «Каап-транс» Б.М.Курыловічам і яго намеснікам Г.А.Ермаковым.

Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *