Пятница, 19 января 2018

Пружанские фигуристы продолжают одерживать победы на международных соревнованиях

1 582

Выхаванцы трэнера па фігурным катанні Руфіны Ганчарук вярнуліся з міжнародных спаборніцтваў з узнагародамі. У кастрычніку ў Мінску праходзіў прэстыжны міжнародны турнір Ice Star 2013. У сваіх узроставых катэгорыях першае месца заняла член нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні Анастасія Зайцава, другое месца дасталося  Яўгену Пузанаву.

Елизавета Малиновская, Анстасия Зайцева и Евгений Пузанов
Елизавета Малиновская, Анстасия Зайцева и Евгений Пузанов

Лізавета Маліноўская пакарыла Славакію. Дзяўчынка заняла першае месца на спаборніцтвах, што праходзілі ў горадзе Трнава.

Зараз выхаванцы Руфіны Аляксееўны рыхтуюцца да турніру ў Рызе.

А трэнер па фігурным катанні Вольга Уважаная вярнулася са сваёй камандай з украінскага горада Чарнаўцы,  дзе прайшлі спаборніцтвы Bukovina Open 2013. Яе дзяўчынкі таксама паказалі добры вынік, а ўзнагароды першай ступені атрымалі Насця Белавус, Надзя Новік, Карына Маруфенка, Ульяна Хадаровіч і Аліна Ланіна.

 Відэа з некаторымі выступленнямі пружанскіх фігурыстаў можна паглядзець на нашым сайце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *