Вторник, 18 сентября 2018

Задержатся ли в Пружанской ЦРБ молодые специалисты?

3 182

Новы чалавек ў калектыве –  гэта заўсёды свежыя ідэі і разнастайнасць. Калі ж такі чалавек яшчэ і малады, бясспрэчна, гэта – запал і энергія. Думаю,   апошнім часам гэта асабліва адчулі наведвальнікі нашай паліклінікі і пацыенты ЦРБ, — медыцынскі калектыў папоўніўся маладымі  спецыялістамі. Аднак ці надоўга хопіць у іх заўзятасці на першым месцы працы? З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца і ці зацікаўлены пачынаючыя ўрачы і медыцынскія сёстры затрымацца ў райцэнтры?

Молодые специалисты хирург Николай Санюкович и психотерапевт Екатерина Тарасюк
Молодые специалисты хирург Николай Санюкович и психотерапевт Екатерина Тарасюк

Зарплата

Гэта першае, пра што гавораць маладыя спецыялісты. Медсястра Святлана Шопік пасля выхаду з дэкрэтнага адпачынку працуе ўсяго другі месяц. Аднак зарплату за першы месяц работы ўжо атрымала – адзін мільён шэсцьсот тысяч рублёў разам з “дзіцячымі”. На думку медыцынскай сястры, такая аплата за работу, да якой прад‘яўляюцца вялікія патрабаванні, неапраўдана малая.

— Але ж куды дзецца? – разважае Святлана. – Працаваць пазменна прадаўцом я не пайду, у мяне малыя дзеці. А графік працы медсястры (працую з васьмі да шаснаццаці) мяне задавальняе. Ды і адпраўляцца ў пошукі лепшага лёсу не варта: як маладая сям’я мы пабудавалі свой дом у Плябанцах.

Уласнае жыллё, якое набыў муж-пружанец яшчэ да жаніцьбы, – гэта галоўнае, што можа затрымаць у нашым горадзе ўрача-інтэрна Іну Варону. Аднак зарплата складае 2 мільёны 300 тысяч рублёў. А сямейнае жыццё толькі пачынаецца…  Хаця, па прызнанні будучага тэрапеўта, ёй вельмі пашанцавала з медыцынскім калектывам і асабліва з такой настаўніцай, як загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Ж.Ж.Ісакава.

Работа

У адрозненне ад работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу малады хірург Мікалай Санюковіч на зарплату не наракае. Працуе на паўтары стаўкі, а яшчэ начныя дзяжурствы. Таму прадастаўленае для пражывання месца ў інтэрнаце з лёгкасцю памяняў на здымную кватэру. Дзяліць адну прастору ў памяшканні хірургу і дарожнаму рабочаму, зразумела, аказалася  няпроста…

Адкінуўшы ўсю драбязу быту, Мікалай гаворыць выключна пра работу.

— Мяне радуе, — расказвае ён, — што я не абмежаваны ў выбары метадаў лячэння і з дапамогай старэйшых калег заўсёды знаходжу разумны кампраміс. Вядома ж, мне падказваюць і дапамагаюць вопытныя хірургі, дае магчымасць выконваць аперацыі загадчык аддзялення Іван Іванавіч Сямашка. Як кажуць, ёсць усе магчымасці набіць руку. Цяпер на маім рахунку каля сотні ўдала зробленых аперацый. І побач з такімі дробнымі, як выдаленне ліпомы, ёсць і больш складаныя, у тым ліку, напрыклад, і аперацыя прабадной язвы. Таму праца ў райцэнтрах – гэта лепшы вопыт у пачатку медыцынскай кар’еры і больш магчымасцей рэалізавацца як урачу. У бліжэйшых планах – паступленне ў ардынатуру.

Жыллё

Адсутнасць асобнага жылля – асноўны момант, які азмрочвае ўяўленне ад першага месца працы пачынаючаму хірургу Таццяне Гардзейка.

— Без перспектыў… — усміхаецца яна.

Пра нязручнасці пражывання ў інтэрнаце гаворыць і яшчэ адзін малады ўрач-псіхатэрапеўт Кацярына Тарасюк.

Аднак у рабоце не расчарава-ліся, і гэта галоўнае. Хаця пра такі аспект, як прававая неабароненасць урача, сказаць не прамінулі. І гэтая праблема актуальна для медыкаў як невялікіх, так і буйных медыцынскіх устаноў.

— Ну, што Вы ўсё пра жыллё і зарплату, — здзіўляюцца дзяўчаты. – А асабістае жыццё? У нашым выпадку і замужжа можа стаць вызначальным: застацца працаваць у Пружанах ці не.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    мне все-таки интересно, кто в пружанах те люди, которые получают, хотя бы, среднюю, согласно минстату, з/п по стране? сколько она там щас — шо-та в районе 5,5 млн. быров? o_O

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ну давайте здесь отписываться, хоть анонимно 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Елена

    Не знаю как у вас там в ЦРБ с зарплатой но у нас на ооо униформа #0па полная больше минималки не заработать даже если пахать по12 часов каждый день.ТАК ЧТО ДОРОГИЕ ПРУЖАНЦЫ ЕСЛИ У ВАС ЕСТЬ ХОТЬ КАПЛЯ САМОЛЮБИЯ Я ДУМАЮ НА ВАКАНСИИ УНИФОРМЫ ГДЕ УКАЗАНА ОФИГЕНАЯ ЗАРПЛАТА ВЫ ОТНЕСЕТЕСЬ ХОТЯБЫ С НЕДОВЕРИЕМ!!!!!ДА И ПРОДУКУИЮ ИХ Я НЕ СОВЕТОВАЛАБЫ ПОКУПАТЬ ТАК КАК ОБУВЬ УЖЕ ПОСЛЕ ПЕРВОЙ НОСКИ НА АТОМЫ РАСПОДАЕТСЯ ОТ СТАРОСТИ А ЦЕНЫ ЛОМОВЫЕ,ПОКУПАЙТЕ ЛУЧШЕ У СТАЦКЕВИЧА!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катя, таки шо ви хотите сказать за анонимно? o_O
    Всяких дырэхтароу, понятное дело, в расчет не берем — их все и так знают. А вот, интересно, как обстоят дела с зарплатами у простых работяг и служащих? У всех ли есть папиццот? o_O

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Наверное у всех есть, раз никто не жалуется :). Знаю точно, что у медсестер нет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Helen

    Сейчас в медицине не только молодым тяжело.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катрин, а не жалуются по причине навязанной с Востока, посредством несушчэва Хрустальны Сасут, рабской азиатской психологии. И я очень рад, что, хоть, на Украине еще остались настоящие славяне!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *