Адразу два пажары здарыліся 30 кастрычніка.

Першы трывожны выклік паступіў з вёскі Еськаўцы, дзе агнём быў ахоплены жылы дом. Праз некаторы час пажарным давялося ўтаймоўваць вогненную стыхію ў в.Байкі. У абодвух выпадках пасля ліквідацыі ўзгаранняў былі знойдзены целы двух загінуўшых чалавек, 1956 і 1962 г.н.

Па ўсіх выпадках праводзяцца праверкі, прычыны здарэнняў устанаўліваюцца.
Алег Сідарэнка.