Четверг, 1 октября 2020

Мастачка Юлія Шаціла правяла майстар-клас па лінарыту для пружанскіх дзетак

1 646

Напрыканцы верасня ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава
мастакоў Алеся і Юліі Шацілаў. Цэлы месяц пружанцы мелі магчымасць любавацца літаграфіямі Юліі і скульптурамі Алеся. У апошні дзень сваёй першай персанальнай выставы Юлія Уладзіміраўна правяла майстар-клас па малазнаёмай пружанцам тэхніцы графікі – лінарыту з навучэнцамі мастацкага аддзялення ДШМ імя Р.Шырмы.шатіло юз2

Юлія прывезла з Мінска 25-мінутны фільм, які расказаў і паказаў тэхніку складанай творчасці – літаграфіі.  Літаграфія – спосаб друку, які быў вынайдзены ў канцы ХVІІІ стагоддзя, адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай паверхні каменнай, металічнай, драўлянай формы непасрэдна на паперу. Іншымі словамі, спачатку робіцца малюнак на паперы, які пераносіцца на форму, а ўжо на форме “выразаецца”. шатило1Адной з самых простых для працы формаў лічыцца … лінолеум. Менавіта формы з лінолеума падрыхтавала для пружанскіх юных мастакоў Юлія Шаціла. Дзятве было прапанавана “выразаць” герб Пружанаў. Стварэнне лінарыту, безумоўна, справа захапляльная, але яна патрабуе дакладнасці рухаў і цярпення. Таму ў студыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе займаецца з дзецьмі Юлія Уладзіміраўна, заўсёды пад рукой перакіс вадароду і пластыр. Да шчасця, у Пружанах абышлося без здарэнняў.шатило юз

Нягледзячы на тое, што было падрыхтавана толькі 7 форм, паспрабаваць сябе ў творчасці змаглі амаль усе дзеці: яны дысцыплінавана саступалі чаргу адзін аднаму. Калі ўсе работы  з дапамогай Юліі і выкладчыкаў Пружанскай ДШМ былі выразаны, надышоў час наносіць на іх спецыяльным валікам друкарскую фарбу, а пасля рабіць адбіткі на паперы. Звычайна з адной формы можна зрабіць каля 100 копій і кожная будзе лічыцца арыгінальнай аўтарскай работай.шатило3

Пружанскіх выкладчыкаў Алену Васкаўшчук, Таццяну Пстыга і Наталлю Амельянчук зацікавіла тэхніка лінарыту, і яны выказалі надзею, што такі курс магчыма з’явіцца і ў ДШМ імя Р.Шырмы.

Кацярына Пашкевіч, фота Таццяны Пстыгі і Юрыя Зялевіча.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *