Другую перамогу ў сёлетнім сезоне атрымалі «Пружанскія кіты» ў турніры каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі.
У мінулую нядзелю наша каманда прымала ў Лядовым палацы ХК «Лунінец». Сустрэча завяршылася пераканаўчай перамогай гаспадароў з лікам 6:2. Наступны матч пружанскія хакеісты згуляюць у бліжэйшыя выхадныя ў Пінску з мясцовым «Волатам».
Пасля чатырох тураў турнірную табліцу ўзначальвае «Сталкер» (Баранавічы), які мае 9 ачкоў. «Пружанскія кіты», ХК «Івацэвічы», ХК «Волат» (Пінск), ХК «Лунінец», ХК «Гарынь» (Столін) набралі па 6 ачкоў.
Мікола Архуцік.
Фота ўзята са старонкі каманды ў сацяльнай сетцы vk.com