Среда, 28 октября 2020

Покупатель всегда прав

2 205

Летась колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў значна павялічылася. Як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, дамінуюць праблемы дагавораў куплі-продажу тавараў: прэтэнзіі да якасці, парушэнні тэрмінаў гарантыйнага рамонту, адсутнасць поўнай інфармацыі аб тавары… «Аб абароне правоў спажыўцоў», што ўступілі ў сілу ў сярэдзіне студзеня 2009 года, пашырылі сферу дзеяння нарматыўна-прававога акта, а таксама правы пакупнікоў на якасны тавар.

Напрыклад, у пералік адказных асоб уключаны, акрамя прадаўцоў і вытворцаў, фізічныя асобы, якія рэалізуюць насельніцтву ўласную прадукцыю: рамеснікі, грамадзяне, якія гандлююць на рынках або ў іншых месцах не больш 60 дзён у годзе, а таксама ўладальнікі аграэкасядзіб. Не пацерпіць урону пакупнік і пры банкруцтве прадаўца ці вытворцы, бо адказнасць тады ўскладваецца на пастаўшчыка — дылера або імпарцёра.

Аднак, нягледзячы на больш строгія патрабаванні, парушэнняў не меншае,гаворыць Інэса Уладзіміраўна.— У першую чаргу, гэта — адсутнасць поўнай інфармацыі пра тавар, якая павінна быць на рускай або беларускай мове і абавязкова даводзіцца да ведама спажыўца. Але часта імпартныя тавары нават не маюць перакладзеных інструкцый. У раённае аддзяленне таварыства абароны правоў спажыўцоў з адпаведнымі пытаннямі звярталіся пакупнікі сотавых тэлефонаў. Між тым, усім удзельнікам дагавораў куплі-продажу варта памятаць, што забаронена на тэрыторыі нашай краіны рэалізацыя тавару, які не мае інфармацыі на рускай або беларускай мовах.

Не менш строга цяпер кантралюецца і гарантыйны тэрмін, які ўстаноўлены вытворцам або прадаўцом. Напрыклад, гарантыйны тэрмін на імпартны тавар павінен быць не менш прадугледжанага заканадаўствам РБ для аналагічнай прадукцыі, якая выпускаецца на тэрыторыі краіны. Такім чынам, любы ўвезены ў нашу рэспубліку халадзільнік павінен мець гарантыю не менш трох гадоў — як і ў нашага  ААТ «Атлант». Аднак, калі прааналізаваць звароты грамадзян, не ўсе гандляры выконваюць гэта. Ёсць парушэнні і пры рэалізацыі імпартнага абутку. Больш таго, некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі наогул не даюць гарантыю на такі тавар.

Прадугледжваецца адказнасць гарантыйных майстэрняў (рамонтных арганізацый) перад спажыўцамі за якасць і тэрміны выканання заказаў. Пры звароце спажыўца з прэтэнзіяй да якасці тавару прадавец (гарантыйная майстэрня) павінны на працягу 14 дзён правесці гарантыйнае абслугоўванне (рамонт) тавару, а калі заяўлены спажыўцом вытворчы недахоп, то на працягу паказанага тэрміну атрымаць заключэнне сервісных цэнтраў аб характары няспраўнасцей для прыняцця наступных рашэнняў у канфліктнай сітуацыі. Заўважце, усё павінен рабіць той, хто рэалізуе тавары або паслугі.

Між тым, патрабаванні заканадаўства лёгка выканаць, калі прадавец, гарантыйная майстэрня і пакупнік знаходзяцца ў адным населеным пункце. А калі тавар набыты ў вёсцы, а на гарантыйнае абслугоўванне яго неабходна даставіць у Брэст? Узнікае праблема захавання тэрмінаў гарантыйнага абслугоўвання. У такім выпадку можна заключыць пісьмовую дамову на больш доўгі тэрмін гарантыі.
Калі ж справа дойдзе да суда, то, паводле новага заканадаўства, спажыўцы вызваляюцца ад уплаты дзяржаўнай пошліны.
Алег Сідарэнка.

У практыцы сустракаюцца звароты грамадзян, якія трапілі ў палон уласнай няўважлівасці: не чытаюць падпісваемых дагавораў, дрэнна знаёмяцца з тэхнічнай дакументацыяй.
Таму пакупнікам ХАЦЕЛАСЯ Б ПАЖАДАЦЬ:

=уважліва знаёмцеся з інфармацыяй пра тавар: тэхнічным пашпартам, інструкцыяй па эксплуатацыі. Чытайце, што напісана на этыкетцы, цэнніку. Інфармацыя павінна быць на рускай або беларускай мове. Калі інфармацыя не поўная, але прадавец пра гэта не папярэдзіў, — маеце права на вяртанне тавару (нават тэхнічна-складанага і дарагога) і атрыманне назад сваіх грошай;
= уважліва чытайце дамову, калі набываеце тавар альбо якую-небудзь паслугу. Ваш подпіс на дамове сведчыць аб тым, што вы пагадзіліся з усімі ўмовамі;
= пры набыцці тавару (паслугі) заўсёды пытайце ў прадаўца ліцэнзію або пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
= заўсёды бярыце квіткі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару (работы, паслугі). Усе без выключэння прадаўцы і выканаўцы работ павінны выдаваць гэтыя дакументы;
= калі набылі няякасны тавар, маеце права запатрабаваць па сваім выбары замены, памяншэння кошту тавару, неадкладнага бясплатнага ўхілення недахопаў або пакрыццё выдаткаў па рамонту пакупкі;
= сваю прэтэнзію неабходна аформіць у пісьмовай форме. Заяву трэба напісаць у двух экземплярах, адзін з якіх адправіць прадаўцу па пошце заказным пісьмом з уведамленнем. Свой зварот можна пазначыць у кнізе заўваг і прапаноў, якую абавязаны выдаць па першым патрабаванні ў любым гандлёвым аб’екце.

Один комментарий

  • Алекс

    Хотелось бы знать что такое «некачественный товар» , А судьи кто? Международное право предписывает в таких случаях доказать что товар некачественный ……
    У нас немного наоборот . Человеку сказали , что он верблюд . И ему надо доказать что он не верблюд…………Очень часто именно так и получается .Однако.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *