Воскресенье, 27 сентября 2020

При поддержке Белорусской федерации футбола в Пружанах возведена футбольная площадка

2 869

У Пружанах з’явіўся яшчэ адзін сучасны спартыўны аб’ект. У мінулы чацвер адбылося ўрачыстае адкрыццё міні-футбольнай пляцоўкі з сінтэтычным пакрыццём памерам 40х20 метраў  на тэрыторыі ДЮСШ №1. Раней пра такую можна было толькі марыць. Узводзіўся спартыўны аб’ект сіламі будаўнікоў ПМК-22 пры фінансавай падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола.

Ва ўрачыстасці бралі ўдзел і выступілі з прамовамі: член выканкама Беларускай федэрацыі футбола, старшыня Брэсцкай абласной федэрацыі Я.С.Трацюк, намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, начальнік ПМК-22 І.П.Нінічук. Я.С.Трацюк уручыў юным футбалістам ДЮСШ №1 пятнаццаць футбольных мячоў.

У сваёй прамове М.П.Кудравец, у прыватнасці, адзначыў, што аддзяленне футбола пры ДЮСШ №1 існуе з 2007 года. Але футбалістам для заняткаў не хапала менавіта такой пляцоўкі, за што кіраўніцтва раёна ўдзячна Беларускай федэрацыі футбола і ПМК-22.

І вось наступае самы ўрачысты момант. Чырвоныя стужкі на абодвух варотах даручана перарэзаць юным футбалістам Мікіту Шчуру, Даніілу Барану, Валянціну Панасюку, Валянціну Папко разам з Я.С.Трацюком і І.П.Нінічуком.

Першы сімвалічны ўдар па мячу нанеслі трэнер па футболе ДЮСШ №1 А.Ф.Адамчук і яе выхаванец Данііл Баран.

Для ўсіх прысутных на мерапрыемстве сваю песню падаравалі ўдзельнікі тэлевізійнага праекту АНТ «Я пяю!» Набіль Зарук і Валянціна Іванцова.

Пасля гэтага на новую пляцоўку выйшлі футбалісты.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Кто был на ентай площадке? Чо там за белизна на ней такая? о_О

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Так снег в Пружанах же выпал! Шучу. Мне сказали, что это речной песок, для чего он — не знаю.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Naum

    Что-то они перемудрили с «песком» видимо.. Впервые вижу такую белую поляну с искусственным покрытием! Впрочем, у некоторых городов нет и этого счастья….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *