Пятница, 4 декабря 2020

Пружаны онлайн!

3 432

Свой першы сольны канцэрт дала ў нядзелю 9-гадовая Наташа Трус. У Аранчыцкім СДК, пры поўнай зале, яна выканала 12 сваіх песень. Дарэчы, запрасіць Наташу выступаць можна ў любы клуб.
*
Лёгкай пары ад душы жадалі адзін аднаму парыльшчыкі гарадской лазні ў мінулыя выхадныя. І яна была не толькі лёгкай. Як сцвярджаюць сапраўдныя знаўцы, — проста цудоўнай! Увесь сакрэт такога задавальнення ва ўсталяванні спецыяльнай печкі для парылкі, якая працуе на дровах. Па словах камунальшчыкаў, гэта дазволіць не толькі палепшыць якасць пары, але і з’эканоміць электраэнергію, з дапамогай якой раней працавала парылка.
***
Тысячы турыстаў з розных куточкаў Беларусі і замежжа наведалі сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ў навагоднія дні. Сярод іх былі і вучні гімназіі, якія ўжо традыцыйна ездзяць туды на зімовых канікулах. Такія паездкі, на думку дзяцей, дазваляюць ім трапіць у казку, палюбавацца веліччу пушчанскага лесу і проста з’яднацца. Як вядома, дамоў вяртаюцца ўсе з аднолькавымі навагоднімі падарункамі.
*
У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі дзейнічае адзіная гарачая лінія па прафілактыцы інфекцыйных і паразітарных захворванняў. Цікавячыя вас пытанні можна задаць па тэлефоне 9-33-92 у любы дзень з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 15.00 гадзін (абед з 13.00 да 14.00 гадзін).

4 комментариев

  • Андрей

    Районка в интернете)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    а что тут такого ржачного? ))) ещё бы форум прикрепить к сайту, чтобы высказывать свои замечания-предложения по тем или иным вопросом. заодно и кате давать пищу для очередных материалов в газете! благодаря нашей дапамоге, надеюсь, наша мясцовая брахалоука и у гэтым годзе заваюе прэмию, як лепшы узор аналагичнай прэссы у вобласци! чаму не, а? )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *