Пятница, 25 сентября 2020

ФК «Ружаны» уступил минскому клубу «АЛФ-2007» в полуфинальном матче. Ответная игра состоится в воскресенье на стадионе г.Пружаны

1 732

Прайшлі першыя паўфінальныя матчы розыгрыша Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сярод аматарскіх каманд. ФК «Ружаны» гуляў у Мінску з камандай «АЛФ-2007», якая выступае ў другой лізе чэмпіянату рэспублікі.

Сапраўдным кашмарам для нашай каманды сталі першыя пятнаццаць мінут cустрэчы, калі ў варотах пабывалі тры мячы. Потым гульня некалькі выраўнялася, але цягнік, як кажуць, ужо адышоў.

У другім тайме варатар ружанскай каманды яшчэ раз быў вымушаны даставаць мяч з сеткі сваіх варот. Гол прэстыжу ўдалося забіць у самым канцы матча. Пенальці рэалізаваў Дзмітрый Мілеўскі. Паражэнне з лікам 1:4 дало прывідныя шанцы на тое, каб прабіцца ў фінал.

Тым не менш, у нядзелю ў 14.00 на гарадскім стадыёне адбудзецца паўторны матч. Думаецца, што падтрымка балельшчыкаў павінна дапамагча ружанскім футбалістам.

Мікола Архуцік.

Фота Генадзя Казлоўскага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *