Четверг, 1 октября 2020

Свыше 800 гектаров занимают в районе сады интенсивного типа

2 917

У раёне ў апошнія гады шпаркімі тэмпамі развіваецца  садаводства. Сады інтэнсіўнага тыпу займаюць цяпер звыш 800 гектараў. Закладзены яны ў ААТ «Айчына», «Жураўлінае», «Ружаны-Агра», РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», фермерскіх гаспадарках «Тытул-Агра», «ТЭК».

Сярод гаспадарак піянерам у садаводстве можна лічыць ААТ «Айчына». У 2005-2007 гадах тут быў закладзены прамысловы яблыневы сад інтэнсіўнага тыпу з сістэмай кропельнага арашэння.

— Цяпер пад садам у нас знаходзіцца 171 гектар зямель, — гаворыць начальнік цэха садаводства таварыства М.У.Гардзяйчук (на здымку). — Плануем сёлета сабраць каля тысячы тон яблыкаў.Калі параўноўваць з годам мінулым, то сёлетні ўраджай яблыкаў меншы. Начальнік цэха асноўную прычыну такога становішча бачыць у позняй засушлівай вясне, калі яблыні адцвілі вельмі хутка.

Апошнім часам у садзе з’явіліся і ягадныя культуры: суніца садовая, чорная парэчка, маліна рэмантантная, буякі. Было сабрана каля 7 тон суніц, 810 кілаграмаў парэчкі і 560 кілаграмаў маліны. Рэалізоўваліся ягады ў асноўным ва ўласнай гандлёвай сетцы і на рынках. Што датычыцца буякоў, то іх ураджай плануецца атрамаць толькі ў наступным годзе.

У гэтыя кастрычніцкія дні ў садзе завяршаецца ўборка яблыкаў позніх сартоў: «айдарэд», «джонаголд», «шампіён». У самы напружаны час збору ўраджаю на дапамогу прыходзяць сезонныя работнікі.

— Практычна ўвесь ураджай позніх сартоў закладваем у фруктасховішча на працяглае захоўванне, — расказвае Марына Уладзі-міраўна Гардзяйчук.

Попытам у спажыўцоў карыстаюцца таксама і летнія сарты яблыкаў: «мелба», «жэнева», «сонейка».

Каб мець уласны пасадачны матэрыял, сёлетняй вясной на тэрыторыі саду закладзены матачнік і гадавальнік. Штогод плануецца атрымліваць каля 10 тысяч саджанцаў для сваіх патрэб.

Наперадзе ў садаводаў таварыства не менш адказны перыяд. Зімой неабходна правесці абрэзку пладовых дрэўцаў.

Як паказвае практыка,  сад можа прыносіць нядрэнны грашовы прыбытак. Як пры вырошчванні той жа бульбы, неабходна імкнуцца атрымаць з гектара больш прадукцыі, а потым прадаць яблыкі па выгаднай цане. Пра гэта добра ведаюць садаводы ААТ «Айчына».

Мікола Архуцік.

На здымку: уборка яблыкаў позніх сартоў.

Фота Аляксандра Мелеша.

  • Тролль

    Хорошие яблочки на фотках.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    а те что сейчас в белмаркете не вкусные, а вид такой же. кислятина.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Виталий, а те яблочки, которые в «Белмаркете», думаешь, — пружанского разлива? о_О

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Ценник сфотографировать? Других у меня нет).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *