Четверг, 1 октября 2020

В новых квитанциях на оплату коммунальных услуг будут детализированы расходы, но пружанцы их увидят не скоро

1 460

Уводзіцца новы ўзор квіткоў на аплату камунальных паслуг. Чым жа новая жыроўка будзе адрознівацца ад папярэдняй? Такое пытанне цікавіць нашых чытачоў…

Як растлумачылі ў абаненцкім аддзеле КУВП «Камунальнік», у новым квітку  будуць дэталізаваны фактычныя затраты па паслузе «Тэхнічнае абслугоўванне» — усяго 14 пунктаў: прыбіранне прыдамавой тэрыторыі, прыбіранне ўнутрыдамавых дапаможных памяшканняў, кіраўнічыя расходы, асвятленне дапаможных памяшканняў (пад’езд, падвал), тэхаб-слугоўванне канструкцыйных элементаў у жылых дамах, тэхабслугоўванне ўнутрыдамавых інжынерных сістэм, супрацьдымная абарона, паслугі іншых арганізацый (па дагаворах), камісіённыя расходы за пералічэнне жыллёва-камунальных плацяжоў, абслугоўванне смеццеправода, утрыманне кантэйнерных пляцовак, падаткі і абавязковыя плацяжы, дэратызацыя (дэзінсекцыя), амартызацыйныя налічэнні, іншыя.

— Расшыфроўка робіцца па жылым доме, паколькі ў тэхабслугоўванне ўваходзіць абслугоўванне не канкрэтнай кватэры, а ўсяго дома цалкам, — удакладніла начальнік абаненцкага аддзела КУВП «Камунальнік» Г.О.Гаўрылава.

Праўда, калі зразумела, што такое асвятленне дапаможных памяшканняў ці камісійныя расходы, то некаторыя іншыя пункты выклікаюць шэраг дадатковых пытанняў: напрыклад, што маецца на ўвазе пад графой «кіраўніцкія расходы» альбо «іншыя»?

Кіраўніцкія расходы. Аплата працы работнікаў апарату ЖЭСаў, а таксама пазаведамаснай аховы, пажарнай сігналізацыі, інтэрнэт-паслуг, праграмнага забеспячэння, паслуг сувязі, канцылярскіх прыналежнасцяў, утрыманне службовага аўтатранспарту і г.д.

Паслугі іншых арганізацый. Гэта паслугі па адлову бадзяжных жывёл, затраты на транспарт для ўборкі, вывазу буйнагабарытнага смецця і апалай лістоты. Акрамя таго, у гэтай графе адлюстроўваюцца затраты на прыцягненне падрадных арганізацый для прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў, рамонт помпаў і цеплаабменнікаў у цеплавых пунктах, наладка групавых прыбораў уліку вады і цяпла. А таксама ўлічваюцца паслугі праектных і спецыялізаваных арганізацый, якія ажыццяўляюць розныя абследаванні дамоў.

Іншыя. Сюды ўключаны расходы на ўтрыманне асабістага транспарту ЖЭСаў (рамонт, запчасткі, тэхабслугоўванне, зарплату ва-дзіцеляў), а таксама затраты на ўтрыманне разлікова-даведачных цэнтраў.

Акрамя таго, у новай жыроўцы будзе давацца даведачная інфармацыя па агульнадамавым расходзе па прыборах групавога ўліку за халодную і гарачую ваду, ацяпленне і падагрэў вады.

Квіткі новага ўзору пружанцы знойдуць у са сваіх паштовых скрынях не хутка: абаненцкі аддзел камунальнай службы пакуль не мае неабходнага праграмнага забеспячэння. Тым не менш, «наверсе» кажуць, што работа гэтая сапраўды патрабуе сістэматызацыі шматлікіх дадзеных і будзе завершана не раней 2014 года.

Шчыра кажучы, многія ўяўлялі сабе падрабязную расшыфроўку крыху іншай: той, хто ў курсе такога новаўвядзення ад камунальшчыкаў, меркаваў, што даведаецца з квітка, на што канкрэтна ідзе ўся сума яго адлічэнняў на тэхабслугоўванне, якая вылічваецца зыхо-дзячы з агульнай плошчы яго жылля.

Адначасова хочацца яшчэ нагадаць, што з 1 студзеня бягучага года аплата камунальных паслуг за жыллё, у якім ніхто не зарэгістраваны, налічваецца з улікам  поўнага пакрыцця эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. Так, тарыфы на некаторыя паслугі павялічыліся ў два-тры разы.

Згодна з новым Жыллёвым кодэксам, які ўступіў у сілу  2 сакавіка 2013 года, цяпер за няўплату камунальных паслуг уласнік можа быць выселены са свайго жылля.

Камунальная служба плануе ўдасканальваць тарыфную палітыку шляхам паэтапнага павышэння з улікам росту даходаў грамадзян пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг арганізацыямі сістэмы ЖКГ з давя-дзеннем яго па асобных відах паслуг да ўзроўню сабекошту (водазабеспячэнне, вываз і абясшкоджванне цвёрдых камунальных адходаў). Нагадаем, пастановай Савета Міністраў РБ ад 8 лютага 2013 года №97 «Аб Праграме развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года» запланавана, што ў 2015 годзе беларусы будуць аплочваць 100% затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.

Тарыфы для жылля, у якім ёсць зарэгістраваныя асобы:

вада (да 140 літраў) — 900 рублёў за м.куб.,

каналізацыя (да 140 літраў) — 550 рублёў за м.куб.,

ацяпленне — 70898,5 рубля за Гкал,

тэхабслугоўванне* — 500 рублёў за 1 кв. метр.

* Тэхабслугоўванне па «сацыяльных» тарыфах налічваецца на кожныя 20 кв.м на аднаго чалавека плюс 10 кв.м на сям’ю; усё, што звыш, — па кошце для поўнага пакрыцця эканамічна абгрунтаваных затрат.

Тарыфы на паслугі пры поўным пакрыцці эканамічна абгрунтаваных затрат, калі няма зарэгістраваных асоб:

вада — 4550 рублёў за м.куб.,

каналізацыя — 3350 рублёў за м.куб.,

ацяпленне — 240000 рублёў за Гкал,

тэхабслугоўванне — 1500 рублёў за 1 кв. метр.

Марына Вакульская.

Фото http://mgazeta.com

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *