Вторник, 27 октября 2020

МЧС: Наводнение в Пружанском районе возможно

1 843

ПА ПРАГНОЗАХ СІНОПТЫКАЎ, ГЭТАЙ ВЯСНОЙ У РАЁНЕ НЕ ВЫКЛЮЧАЕЦЦА ПАГРОЗА ПАВОДКІ. ЯК ПАВЕДАМІЎ НАМЕСНІК НАЧАЛЬНІКА РАЁННАГА АДДЗЕЛА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ АЛЯКСАНДР ЗАРЭЦКІ, САМЫМІ Ў ГЭТЫМ ПЛАНЕ НЕБЯСПЕЧНЫМІ НА ПРУЖАНШЧЫНЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ВЁСКІ ЛІНОВА, АРАНЧЫЦЫ, ЗЕЛЯНЕВІЧЫ. ТУТ ЗДАРАЛІСЯ ПАТОПЫ НАВАТ У ГАДЫ, КАЛІ БЫЛІ НЕ ТАКІЯ СНЕЖНЫЯ, ЯК СЁЛЕТА, ЗІМЫ. АЛЕ ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКУЮ ПРАДАСТАВІЛІ РЭДАКЦЫІ НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ С.Ф.ВОЙЦІК І СПЕЦЫЯЛІСТ ЦЭНТРА ГІГІЕНЫ І ЭПІДЭМІЯЛОГІІ Т.В.КУРАЧЫНСКАЯ, ТЫЧЫЦЦА НЕ ТОЛЬКІ ТЫХ, ХТО ЖЫВЕ Ў ГЭТЫХ МЕСЦАХ.

Каб мінімізаваць магчымыя наступствы паводкі, 15 лютага раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне аб стварэнні рабочай групы па выпрацоўцы рашэнняў у небяспечны перыяд. Разам з тым, на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме зацверджаны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да вясновай паводкі, разгледжана пытанне аб спусканні вады з вадаёмаў ля вёсак Магілёўцы, Крупа, Зіновічы, возера Паперня, а таксама вывазе снегу з вуліц Пружан, Ружан і Шарашова — для змяншэння колькасці талай вады і безаварыйнай работы ліўневай сістэмы.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звярнуўся да жыхароў раёна з просьбай аб правядзенні мерапрыемстваў, якія павінны зменшыць рызыку падтаплення падворкаў, падвалаў жылых дамоў і надворных пабудоў. Гэта выдаленне снегу, адвод талых вод, своечасовая адкачка вады з падвалаў.
Асобна адзначана, што пры падтапленні тых жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца на балансе суб’ектаў гаспадарання, неабходна звяртацца па дапамогу непасрэдна да кіраўнікоў гэтых суб’ектаў. А ў асабліва складаных выпадках — у камісію па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме праз раённы аддзел МНС па тэл.101.

Гумовыя боты ёсць? Запасіцеся яшчэ і гумовымі пальчаткамі
У выніку падтаплення населеных пунктаў, папярэджвае цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, адбываецца масавае забруджванне вады ў калодзежах сцёкамі і бытавым смеццем, пачынаецца актыўная міграцыя носьбітаў інфекцыі — грызуноў — з тэрыторый, якія затапляюцца, у дамы і гаспабудовы. Ад гэтага ў значнай меры ўзрастае рызыка заражэння прыродна-ачаговымі інфекцыямі.

Таму яшчэ да наступлення паводкі належыць па магчымасці прыбраць з двароў смецце, ачысціць і абеззаразіць хлорнай вапнай ці хларамінам дваровыя прыбіральні, прыбрацца ў гаспадарчых пабудовах і кладоўках. Таксама не забывайце своечасова ўбіраць рэшткі корму хатніх жывёл. Мышыныя і пацуковыя норы ў падлозе і ніжняй частцы дзвярэй заліце цэментам ці закрыйце ліставым жалезам. Захоўвайце ваду ў закрытых ёмістасцях, а харчовыя прадукты — у спецыяльных скрынках і шафах, каб былі недаступнымі для грызуноў.

Пры ўсім гэтым належыць памятаць, што забітых грызуноў трэба прыбіраць толькі ў пальчатках, абавязкова іх спальваць ці закопваць на глыбіню не менш як 50 см.

Выклікайце спецыялістаў санэпідслужбы!

Пасля паводкі не расслабляйцеся: належыць ачысціць і прыбраць тэрыторыю ад прынесенага паводкай смецця, агледзець месцы магчымага пражывання грызуноў, ухіліць пашкоджанні, нанесеныя імі. Неабходна правесці абеззаражванне дваровых прыбіральняў, ачыстку шахтных калодзежаў і дэзінфекцыю вады ў іх. Дарэчы, каб такога не здарылася, трэба ўсталяваць металлические водосточные системы.
У гэты час вельмі важна прытрымлівацца асабістай гігіены, асабліва рук, піць толькі кіпячоную ці бутыліраваную ваду, перад ужываннем абавязкова прамываць кіпнем агародніну і фрукты.
У спецыялістаў санэпідслужбы ёсць эфектыўныя сродкі для барацьбы з грызунамі, і ў выпадку неабходнасці яны гатовы аказаць вам прафесійную дапамогу па знішчэнні насякомых і грызуноў, дэзінфекцыі жылых і вытворчых памяшканняў, месц утрымання жывёл і птушак. Тэлефон для даведак 9-05-62.

Выкананне ўсіх правіл і рэкамендацый пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый дапаможа справіцца з многімі непрыемнасцямі, у тым ліку і захворваннямі, якія могуць узнікнуць у гэтым выпадку.

НА ЗДЫМКУ: так выглядае цяпер двор «Добраўпарадкавання». Некаторы час менавіта сюды звозіўся снег з гарадскіх вуліц. Цяпер ён пачаў раставаць. Уладальнікі гаражоў, размешчаных непадалёку, трывожацца, што талая вада затопіць гаражную тэрыторыю і падвалы.
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *