Среда, 30 сентября 2020

С 1 ноября вступают в силу изменения в порядок техосмотров транспорта

2 337

У сярэдзіне мінулага года ў Беларусі былі ўведзеныя ў дзеянне два новыя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія датычацца ацэнкі шкоднага ўздзеяння аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе: СТБ 2169-2011 «Транспартныя сродкі, абсталяваныя рухавікамі з узгараннем ад сціскання. Дымнасць адпрацаваных газаў. Нормы і метады вымярэння» і СТБ 2170-2011 «Транспартныя сродкі, абсталяваныя рухавікамі з прымусовым запальваннем. Выкіды забруджвальных рэчываў у  адпрацаваных газах. Нормы і метады вымярэння». Для рэалізацыі прынятых дакументаў пастановай Мінтранспарту Беларусі №30 ад 15 жніўня 2013 года ўнесены змяненні ў парадак дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Яны ўступяць у сілу з 1 лістапада бягучага года.

Раней у Тэхнічным кодэксе выкарыстоўваліся значэнні лімітава дапушчальных экалагічных параметраў рухавікоў транспартных сродкаў, устаноўленых дзяржаўнымі стандартамі СССР. Пераход на новыя патрабаванні дазволіць ацэньваць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе ў залежнасці ад прысвоенага аўтамабілю экалагічнага класа, які ўказваецца ў рэгістрацыйных дакументах. Калі такая інфармацыя ў дакументах адсутнічае, ацэнка кантралюемых экалагічных параметраў будзе выканана згодна з  лімітава дапушчальнымі значэннямі для транспартных сродкаў, аднесеных да першага экалагічнага класа.

Разам з тым пры ўсіх станоўчых баках уводзімых змен у гэтым пытанні ёсць і шэраг нявырашаных праблем. Так, з-за адсутнасці формулы прысваення экалагічных класаў  транспартным сродкам да большасці з іх давядзецца падыходзіць з нормамі, прадугледжанымі для аўтамабіляў, аднесеных да  першага экалагічнага класа. Яны, на жаль, перавышаюць цяперашнія нормы выкідаў забруджвальных рэчываў. Менавіта таму ў Беларусі трэба распрацаваць выразны механізм экалагічнай класіфікацыі транспартных сродкаў.

Новым з 1 лістапада падчас правядзення дзяржтэхагляду стане таксама прад’яўленне дадатковых патрабаванняў да аўтамабіляў-таксі. Асаблівая ўвага будзе надавацца іх вонкаваму выгляду, стану салона і камплектацыі. Пад кантроль, у прыватнасці, патрапяць апазнавальны ліхтар, палосы жоўтага колеру на бакавых паверхнях кузава, адметны знак абслугоўвання, рэгістрацыйныя знакі, пасажырскія дзверы, супрацьадкатны ўпор, таксометр, механізмы рэгулявання сядзенняў, стан салона і іншага абсталявання.

Яшчэ адной навінкай  стане ўвядзенне параметраў кантролю ў дачыненні да  мапедаў і прыроўненых да іх транспартных сродкаў, а таксама квадрацыклаў, для якіх нацыянальнае заканадаўства прадугледжвае дзяржрэгістрацыю ў падраздзяленнях ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Паколькі ўвялі рэгістрацыю мапедаў, значыць, у адпаведнасці з законам аб дарожным руху яны павінны падлягаць дзяржтэх-агляду з прад’яўленнем вызначаных патрабаванняў.

Ігар Патапчук, інспектар па допуску тэхнічных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд”.

3 комментариев

  • Мыкола

    потолкли воду в ступе, а конкретно что там так и не сказали… ведь знают что народ не ломанется искать те самые СТБ и прочее…
    вот лучше бы прокомментировали как это коснется простых обывателей, что изменилось… с намеком на то какие транспортные средства не пройдут ТО

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    изворотливые умы в очередной раз нашли способ как подоить население.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    одно радует, что деньги получит та станция, которая меньше будет «любить» это население и поделом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *