Воскресенье, 27 сентября 2020

ФК «Ружаны» вернулся из Могилева с победой

1 361

Прайшлі першыя матчы 1/4 фіналу розыгрыша Кубка рэспублікі Беларусь па футболе сярод аматарскіх каманд. На гэтай стадыі ФК «Ружаны» гуляў у Магілёве з мясцовым «Тэхнолагам».

Лік быў адкрыты ў сярэ-дзіне першага тайма, калі ў вароты гаспадароў арбітр прызначыў пенальці. Дзмітрый Мілеўскі не пакінуў ніякіх шанцаў варатару саперніка. Мінімальная перавага нашай каманды захавалася да перапынку.

У другім тайме футбалісты ФК «Ружаны» яшчэ больш узвінцілі тэмп, і варатар «Тэхнолага» тройчы вымушаны быў даставаць мяч з сеткі сваіх варот. Дублем адзначыўся Дзяніс Рудэнка, а яшчэ адзін мяч на свой рахунак запісаў Уладзімір Шаўчук.

Такім чынам, ФК «Ружаны» атрымаў упэўненую пермогу ў гасцях з лікам 4:0. Матч у адказ, які пройдзе на гарадскім стадыёне ў Пружанах у бліжэйшую суботу, будзе насіць, хутчэй за ўсё, фармальны характар.

Мікола Архуцік.

Фота ўзята са старонкі каманды ў сацыяльнай сетцы http://vk.com/ruzhany_sport

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *