Четверг, 1 октября 2020

Магазин «Полевой» принимает покупателей после ремонта и технического переоснащения

2 645

Бясспрэчна, цяпер «Палявы» мае сучаснае аблічча: у магазіне быў праведзены не проста рамонт, але і тэхнічнае перааснашчэнне. Як расказала дырэктар філіяла райспажыўтаварыства «Прадтавары»  Т.А.Жук, было устаноўлена навейшае халадзільнае абсталяванне — бясшумнае, з вынасным холадам, павялічылася выкладка тавараў,  пашырыўся іх асартымент.

У новым выглядзе пакупнікўбачылі аддзелы садавіны і агародніны, кандытарскі. Новая  8-метровая лінія холаду  дазволіла павялічыць выкладку каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў і прадукцыі прадпрыемства грамадскага харчавання. Цяпер у «Палявым» можна купіць гатовыя салаты, шніцэлі, блінчыкі, каўбаскі, катлеты і нават ролы. Пабольшала на паліцах і тавараў прамысловай групы. Для прадухілення вынасу тавараў злодзеямі ў магазіне ўстаноўлены супрацькрадзежныя рамкі і сістэма відэаназірання.

Акрамя таго, з адкрыццём магазіна павялічыўся штат работнікаў: было ўведзена пяць дадатковых рабочых месцаў. Замест ранейшых дзвюх цяпер працуюць тры касы. Дарэчы, хаця магазін ужо і прымае пакупнікоў, на працягу месяца тут плануюць яшчэ перайсці на электронную сістэму счытвання тавараў на касах: пакупніку гэта дасць магчымасць бачыць, за што ён плаціць грошы, для прадаўцоў — ведаць астатак тавару на складзе і сачыць за тэрмінамі яго прыгоднасці, а таксама хутчэй «адпускаць» чаргу.

Каб абноўлены магазін карыстаўся папулярнасцю ў спажыўцоў, на яго рамонт і закупку новага абсталявання  было выдаткавана больш 1,5 мільярда рублёў.

У дзень адкрыцця «Палявога» пакупнікі атрымалі магчымасць нават прадэгуставаць прадукцыю, вырабляемую некаторымі вытворцамі. Свае прома-стойкі для дэгустацыі выставілі Бярозаўскі і Брэсцкі мясакамбінаты, Бярозаўскі сыраробны камбінат, а таксама мясцовыя прадпрыемствы — малочны камбінат і кансервавы завод. А вось дзятва абступіла тумбы «Лідскага марожанага» і «Анегі».

На кожнай касе першага пакупніка, які зрабіў пакупку на суму звыш 200 тысяч рублёў, чакаў падарунак. Не застаўся без падарунка і калектыў магазіна: ён атрымаў ад кіраўніцтва райспажыўтаварыства кававарку.

— Многія вырашылі, што рамонт «Палявога» быў выкліканы суседствам з новай гандлёвай кропкай. Але гэтая мадэрнізацыя была планавай, — удакладніла Таццяна Аляксандраўна. — Цяпер, напрыклад, на чарзе — магазін №11 каля СШ №1, а ў наступным годзе рамонтныя работы запланаваны ў магазіне №5 па вуліцы Горына-Каляды, што каля рынку, і двух магазінаў па вуліцы Кастрычніцкай.

А яшчэ ў планах у кіраўніцтва «Прадтавараў» адкрыццё сёлета ў горадзе піцэрыі. Дарэчы, на прапанову стварыць пры ёй службу дастаўкі пачулі ў адказ: «Трэба падумаць. А чаму б і не?»

Кіраўніцтва задаволена тым,што ў выніку атрымалася.

— Усе гэтыя змяненні дзеля нашых пакупнікоў,— дадала Таццяна Аляксандраўна. — Спадзяемся, што яны застануцца з намі, тым больш, што ўсе падаткі з пакупак у «Палявым» ідуць выключна ў бюджэт раёна.

Самі наведвальнікі ў гэты дзень былі задаволены абноўленым «Палявым» і выказвалі спадзяванні, што і культура абслугоўвання будзе адпавядаць.

Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • Ирина Холодинская

    Очень хочется побыстрее приехать в Пружаны и посетить «новый Полевой»!!И, конечно же, сделать ряд приятных покупак!:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Ирина, так приедьте! что же вам мешает? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *