Вторник, 29 сентября 2020

Аллея Памяти воинов-интернационалистов открылась в Пружанах

3 690

Аддаць даніну памяці сябрам, саслужыўцам, сынам і проста мужным воінам у сквер па вуліцы Тармасава, які стаў мясцовым «востравам слёз», родныя, ваеннаслужачыя, прадстаўнікі ўлады прыйшлі ў пагодлівы кастрычніцкі дзень: тут адкрывалася Алея Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Распачаў мітынг старшыня райвыканкама М.М.Серкоў. «Нярэдка можна пачуць, як гісторыкі спрачаюцца: ці патрэбна была вайна ў Афганістане? Але ці варта цяпер гэта абмяркоўваць? Трэба проста ганарыцца мужнасцю нашых землякоў, якую яны праявілі»,— выказаў свой пункт гледжання Міхаіл Мікалаевіч. У знак пашаны тых, хто склаў свае голавы на чужой зямлі, і адкрылася гэтая Алея Памяці.

Дарэчы, фінансавую дапамогу  ў вырабе і ўстаноўцы памятных дошак  аказалі райвыканкам і СТАА «ЮНІМІЛК-Пружаны».

Старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В.М.Гарахавіцкі нагадаў, што ў наступным годзе будзе ўжо чвэрць стагоддзя, як апошні савецкі салдат пакінуў афганскую зямлю. І варта схіліць галовы перад мужнасцю і гераізмам землякоў, якія не вярнуліся жывымі дамоў. Імёны і партрэты тых, каго меў на ўвазе Валерый Мікалаевіч, увекавечылі ў памятных дошках. Усяго 12 чалавек: А.М.Баран, А.А.Дружэня, А.У.Кубарка, А.А.Талашкевіч, М.Н.Цабрук, У.В. Бортнік, Г.М.Ільяшук, М.М.Кудравец, І.І.Прохар, А.Р.Супрун, С.М.Хандога, У.У.Чарнак.

Ваенны камісар Брэсцкай вобласці Я.С.Зайцаў, які прысутнічаў на мітынгу, падкрэсліў, што падобныя помнікі і абеліскі — напамін пра наша гістарычнае мінулае. Ён падзякаваў і жывым удзельнікам тых падзей, якія вядуць работу па выхаванні падрастаючага пакалення.

Пра тое, як ішло добраўпарадкаванне гэтага месца па вуліцы Тармасава — ад сквера да алеі: спачатку тут з’явіўся памятны знак, затым — застыўшы ў палёце верталёт, а цяпер — і імянныя дошкі, — згадаў намеснік старшыні абласной арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» М.А.Крывушын. А гэта значыць, што памяць жыве. І нездарма кажуць: пакуль жывая памяць, жыве і чалавек. Ад імя воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалай Аляксандравіч паабяцаў, што пакуль жыве іх пакаленне, будзе жыць і памяць пра загінуўшых землякоў. Далучыўся да гэтых слоў і палкоўнік запасу, былы камандзір 181 баявой верталётнай базы І.В.Жалткевіч.

Нельга не згадзіцца з прапісной ісцінай, напісанай самім жыццём: людзі, панюхаўшыя пораху, павінны нагадваць усім астатнім, што не ўсё так проста ў гэтым жыцці і за права жыць мірна і стабільна трэба змагацца. Без патрыятызму краіны няма, а закваска гэтага высокага пачуцця залягае ў пластах гісторыі. Таму «афганцы» сёння невыпадкова ўспрымаюцца як дастойныя пераемнікі ветэранскага руху ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Святар сабора святога Аляксандра Неўскага айцец Георгій асвяціў Алею Памяці. Загінуўшых землякоў традыцыйна ўшанавалі хвілінай маўчання. Да памятных дошак і помніка воінам-інтэрнацыяналістам былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Тэматычным працягам мітынга стаў канцэрт афганскай песні, які даў у Палацы культуры жодзінскі калектыў «Саланг».

Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

  • а што

    Гэта запознены савецкі агітпроп. Як брахаць услед цягніку, які ўжо даўно за павароткай. Нашы героі гінулі на Сініх водах і пад Оршай. А гэтыя за татальную сістэму, якая на гярбе мела ўвесь зямны шар, — усяго яго хацела апанаваць і пасылала такіх вось дружэняў і навіцкіх у горы пад кулі тых, хто абараняў сваю не зямлю нават, — камяні.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1

  • colins

    По-Вашему, господин а што, получается, что напрасны воспоминания о ребятах, погибших в Афгане, что это давно ушедший поезд… Так давайте тогда все вместе забудем и о солдатах, павших в сражении при Городечно в 1812-ом году — про этот поезд и говорить нечего. Давайте дружно забудем про героев Великой Отечественной.., про сожжённые Силичи, Козлы, Немковичи, оба Красника и т.д. А што… этих парней на смерть посылали плохие руководители страны ; а што.. зачем нам их помнить и почитать…Было бы СТЫДНО, забудь мы про них. Без прошлого нет будущего. «Я далеко не восторгаюсь всем, что вижу вокруг себя, …но, клянусь честью, ни за что на свете я не хотел бы переменить отечество, или иметь другую историю, кроме истории наших предков, какой нам Бог ее дал» (А.С.Пушкин).

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    эти дебилы все вспоминают, что было при царе горохе…
    дебилы, живите настоящим, а не своим вкл, которое погибло вследствие естественного отбора… ну сильнее были москвиты, и ниче тут не попишешь! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • ветеран

    colins-молодец!А вот те кто забывает историю своей родины-вот те и дебилы.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • colins

    О чём с тобой говорить…? Капец… — он и в прошлом капец, и в настоящем капец, да и будущее его с такими взглядами видится очень призрачно…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *