Среда, 21 октября 2020

50 тысяч рублей за букет роз из бисера: новое хобби у жителей д.Слобудка

4 290

Дом культуры ў Слабудцы — адзіны ў раёне, дзе наладжваюцца платныя канцэрты мясцовых самадзейных артыстаў. А яшчэ работнікі ўстановы пастаянна арганізоўваюць выставы работ мясцовых умельцаў. Напрыклад, нядаўна тут працавала выстава работ з бісеру Любові Ерамеевай, Зінаіды і Яўгеніі Палішчук, Марыны Бірулі і Наталлі Карвацкай, арганізаваная В.А.Мятліцкай. За тры тыдні на выставе пабывала каля 100 цікаўных. Наведвальнікі былі шчыра здзіўлены і ўражаны той разнастайнасцю вырабаў, якія можна стварыць з бісеру: акрамя букетаў руж і нарцысаў, усе захапляліся дрэвамі, у ліку якіх былі бярозы, абляпіха, рабіна, зімняе дрэва,  вінаградная лаза…

Першай зацікавілася бісерапляценнем Зінаіда Палішчук: у адным магазіне яе з дачкой увагу прыцягнула дрэўца з бісеру, і яны купілі неабходны матэрыял і пачалі нанізваць пацерачкі па ўзорах з кніг. Атрымалася. Вынікі гэтай сумеснай работы высока ацаніла знаёмая Марына Біруля, наступнай захапілася Наталля Карвацкая. Вось так і пайшло па ланцужку. Дарэчы, Марына і Наташа — маладыя мамы, якія такім хобі разбаўляюць свае будні. Тым больш, што, па прызнанні жанчын, родным падабаюцца вынікі іх карпатлівай работы. Да слова, дрэва з бісеру можна зрабіць прыкладна за тры дні (калі, зразумела, не адцягваць увагу на іншыя справы). Варта адзначыць, што бісерапляценне — хобі не таннае: на матэрыял для букета з трох руж, напрыклад, трэба раскашэліцца амаль на 50 тысяч рублёў.

Нягледзячы на немалы кошт такіх твораў мастацтва, ёсць шмат жадаючых набыць што-небудзь сабе для аздаблення інтэр’еру. Але майстрых такі бізнес не прываблівае: вельмі ўжо шкада аддаваць плён сваёй працы, максімум — можна знаёмым ці сябрам у якасці падарунка прэзентаваць.

Хочацца адзначыць: калі аўтарамі шматлікіх карцін і ручнікоў, прадстаўленых на адной з выстаў крыху раней, былі жанчыны пераважна 40-50 гадоў, то бісерапляценнем больш цікавіцца маладзейшая ўзроставая катэгорыя людзей. Забягаючы наперад, скажу: работнікі Дома культуры плануюць наладзіць выставу кветак з тканіны, якія робіць Таццяна Дадзіёмава.

Марына Ахрамовіч, фота Аляксандра Мелеша.

3 комментариев

  • никто

    цикава, и какова посещаемость этих платных мероприятий местным слобудским бомондом? ))) аха-ха! )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ой, а Никто, наверное в штатах живёт! Ну, да: там жизнь поинтереснее. Куда уж слобудскому бомонду до истинной интеллигенции. А за посещаемость не волнуйтесь — все 100%. Кстати, Никто забыл поинтересоваться: сколько в денежном эквиваленте ДК имеет от этих платных мероприятий?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *