Пятница, 25 сентября 2020

З днём настаўніка!

1 505

Настаўніцай Вольга Аляксандраўна Шпарло стала па прыкладу  мамы, таксама настаўніцы. А вось працу з малымі дзецьмі, вучнямі пачатковых класаў, выбрала знарок: лічыць, што яны — самыя ўдзячныя школьнікі. І неўзабаве становіцца зразумела чаму. На пытанне: “Хто лепшы настаўнік?” — дзеці дружна адказваюць: “Вольга Аляксандраўна!”.

За пяць гадоў педагагічнай дзейнасці ў СШ №1 маладая настаўніца зарэкамендавала сябе не толькі сумленнай працай, але і актыўным удзелам у  разнастайных конкурсах на ўзроўні раёна і вобласці. У свой час яна станавілася пераможцай раённага этапу абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны”, перамагала ў раённым і занальным этапах конкурсу “Ёлка-фэст”.

— Проста, я люблю дзяцей і сваю работу, — прызнаецца настаўніца пачатковых класаў.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *