На нядаўнім пасяджэнні райвыканкама, на які былі запрошаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых арганізацый і службаў, быў разгледжаны праект генеральнага плана г.Пружаны, згодна з якім да 2030 года будзе весціся перспектыўная забудова райцэнтра.
Многія гараджане бачылі гэтым летам самалёт, які нарэзваў над Пружанамі нізкія кругі з нейкай «штукай», што вісела на тросе. Як высветлілася, па заказе НПРУП «БелНІІПгорадабудаўніцтва» праводзілася тапаграфічная здымка нашага горада, вынікам якой стала самая дакладная карта. Яна і лягла ў аснову распрацоўкі праекта.
Як расказала падчас прэзентацыі генеральнага плана яго аўтар, архітэктар Г.А.Андрэева, Пружаны — выдатны горад, перспектывы якога неабсяжныя. Але пры разумным падыходзе. На яе думку, у свой час у забудове Пружан былі дапушчаны некаторыя недахопы. Гэта тычыцца і раздзялення райцэнтра на дзве часткі — гістарычную і сучасную, і адсутнасці прамысловай зоны, з-за чаго вытворчыя прадпрыемствы знаходзяцца нават сярод жылой забудовы.
Гэтыя і некаторыя іншыя праблемы і было прапанавана вырашыць у чарговай праграме далейшай забудовы.
Напрыклад, злучыць абедзьве часткі горада пешаходнымі і веласіпеднымі дарожкамі. Улічваючы актыўнасць у плане прыцягнення турыстаў, гэта дадасць Пружанам прыцягальнасці.
Па логіцы апошніх гадоў шматкватэрнае будаўніцтва будзе весціся ў паўночным і паўночна-заходнім накірунку. Згодна з магчымымі планамі, праз дваццаць гадоў забяспечанасць квадратнымі метрамі павінна вырасці ўтрая. А вось прамысловыя прадпрыемствы трэба пераносіць з цэнтра горада на яго поўдзень, дзе і стварыць агульную прамзону.
Аўтар прапанавала яшчэ нямала цікавых змяненняў. Але яшчэ раз варта нагадаць, што гэта —толькі праект, які будзе абмеркаваны прадстаўнікамі арганізацый, а потым яго выставяць на разгляд грамадскасці.
І тое, што змяненняў праекта будзе нямала, адразу паказаў старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, які звярнуў увагу архітэктараў на тое, што засталося па-за ўвагай спецыялістаў. Напрыклад, унікальнае скрыжаванне — гарадское кальцо, якое ўжо зараз адчувае перагрузку, а праз некалькі гадоў увогуле можа стаць прычынай дарожных пробак. Не вызначаны лёс выдатнага адкрытага вадаёма — басейна ў гарадскім парку. Былі і іншыя заўвагі.
На распрацоўку сваіх прапаноў спецыялістам дадзены некаторы час. І, як зазначыў Міхаіл Мікалаевіч, аднесціся да гэтага трэба максімальна сур’ёзна, бо пасля экспертыз і канчатковага ўзгаднення Генеральны план стане асноўным дакументам, згодна з якім і будзе развівацца далей наш райцэнтр.
На здымку: архітэктар Г.А.Андрэева тлумачыць асобныя моманты праекта начальніку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А.Л.Іванову.
а покажите… план
Рейтинг комментария:
0
0
Брахня!
Пружаны — это полностью застойный городишко, у которого, на мой взгляд, нет будущего.
Рейтинг комментария:
0
0
Вы троллите нас?))
Рейтинг комментария:
0
0
Нисколько! В противном случае, не сваливала бы молодежь из этого унылого городишки в поисках лучшей доли в Брест, Минск, Москву и т.д. 😉
Рейтинг комментария:
0
0
Каждому свое :).
Рейтинг комментария:
0
0
Катя, Вы ещё скажите, что не желаете свалить из этого жалкого никчемного городишки. 😉
Рейтинг комментария:
0
0
Разве что на выходные :).
Рейтинг комментария:
0
0
На выходных отдыхать надо, Катенька, как раз, в Пружанах — природа и прочие плюшки. 😉
А вот с работой в Пружанах тяжело. С нормально оплачиваемой. Поэтому, имхо, и городишко бесперспективный. 😛
Рейтинг комментария:
0
0
Допустим, будет у меня в Минске работа, на которой я заработаю в 2 раза больше, чем в Пружанах. Так я же эту разницу на оплату жилья и отдам.
Рейтинг комментария:
0
0
Квпртиру ж необязательно снимать в самом городе — можно ж и в пригороде ро цене в разы дешевле, например, в Смолевичах: 40 минут на электричке — и ты на станции «Минск-Восточный», где метро «Пролетарская».
Короче говоря, вариантов — масса! Было бы стремление и желание искать выход, а не пресмыкаться в этом ущербном почти во всех отношениях затурканном городишке. 😀
Рейтинг комментария:
0
0
Ага 🙂 Потом еще 1,5 часа ребенка в школу везти, еще час в бассейн… Не, мне в Пружанах нравится :).
Рейтинг комментария:
0
0
и мне 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
Как говорил великий Булгаков устами профессора Преображенского: «Разруха не в клозетах, а в головах». Равно как и сознание ущербности. Сочувствую, Капец….
Рейтинг комментария:
0
0