Суббота, 20 января 2018

Девушка-механизатор работает в хозяйстве Пружанского района

5 284

Даўно ўжо прафесіі не падзяляюцца строга на мужчынскія і жаночыя. Жанчыны пабывалі ў космасе, служаць у войску і органах унутраных спраў, працуюць вадзіцелямі аўтобусаў. Але на трактар ці камбайн жанчыны зараз сядаюць не часта. У нашым раёне апошнім часам наогул не было такіх выпадкаў. І вось зусім нядаўна ў ААТ «Айчына» з’явілася дзяўчына, якая не пабаялася сесці за штурвал трактара.

Насця Іванова жыве ў вёсцы Росахі. У мінулым годзе яна закончыла Хараўскую сярэднюю школу  і пасля атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі вырашыла застацца працаваць у роднай гаспадарцы. Як думаеце, кім? Механізатарам. Спецыяльнасць, яшчэ будучы школьніцай, яна атрымала ў вучэбным Цэнтры падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у Пружанах. А яшчэ ёй вельмі падабалася залезці ў кабіну трактара, на якім працаваў старэйшы брат (цяпер ён служыць у арміі).  Маці спачатку была супраць такога выбару. А вось бацька падтрымаў: маўляў, яшчэ адзін механізатар будзе ў сям’і.

Адным словам, Насця Іванова ўладкавалася на працу ў ААТ «Айчына». Гэта было ў пачатку ліпеня. За дзяўчынай замацавалі трактар «МТЗ-320» — невялікую па сваіх памерах машыну, прызначаную для работы ў пладовым садзе. Менавіта тут Насця і пачала сваю працоўную біяграфію.

— Я падвозіла на трактары пілавінне і калочкі, — кажа дзяўчына. — Даво-дзілася выконваць і іншыя работы ў садзе.

Але выйшаў са строю рухавік яе трактара, яго адправілі на завод,  і цяпер Насця займаецца рамонтнымі работамі ў новай майстэрні ў Смалянах Мужчыны з паразуменнем адносяцца да яе і ва ўсім імкнуцца дапамагчы.

Не мог я ўстрымацца, каб не задаць дзяўчыне  пытанне, ці не зайздросціць яна сваім аднагодкам, якія паступілі вучыцца і з’ехалі ў вялікія гарады?

Насця крыху задумалася і адказала:

— Нехта ж павінен заставацца і працаваць у вёсцы, бо праца на зямлі вельмі патрэбная.

Насця — сімпатычная і дапытлівая дзяўчына. Яна любіць катацца на ролікавых каньках і займаецца маляваннем. Здаецца мне, што калі яна не зверне са свайго шляху, пра яе мы яшчэ пачуем неаднойчы.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

4 комментариев

  • Андрей

    Класс девушка!!! А кто-нибудь скажит как ее найти?! или может телефончик ее кто-нибудь дать может?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    я хочу с ней встретиться!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Красивое счастье по имени Настя… ©

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *