Воскресенье, 21 января 2018

Победительница конкурса «Мисс Пружаны» примет участие в конкурсе красоты республиканского фестиваля-ярмарки «Дожинки-2013»

3 145

Шанц заваяваць званне самай прыгожай дзяўчыны рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2013» з’явіўся ў Вольгі Дронь, якая ў маі бягучага года на гарадскім конкурсе прыгажосці атрымала тытул «Міс Пружаны».

У пачатку верасня мадэльнае агенцтва «Хрустальная німфа» праводзіла кастынг сярод жадаючых удзельнічаць у такіх выпрабаваннях. У выніку ад кожнай вобласці былі адабраны па тры ўдзельніцы. Брэсцкім грамадска-культурным цэнтрам былі прапанаваны трое дзяўчат — з Пружан, Ляхавіч і Іванава.

Конкурс пройдзе з 23 па 28 верасня ў г.Жлобін — сталіцы сёлетніх рэспубліканскіх Дажынак.

Вольга Дронь таксама можа з дапамогай землякоў заваяваць прыз «Міс Інтэрнэт Дажынкі», для чаго на сайце агенцтва   http://crystalnymph.by у гэты перыяд будзе адкрыта галасаванне.

Алег Сідарэнка. Фота з сетки vk.com

4 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *