Суббота, 26 мая 2018

В гибели рыбы в Муховце виновато ОАО «Экспериментальная база «Белоусовщина». Хозяйство заплатило штраф: 1 миллион 200 тысяч белорусских рублей

3 191

Першымі заўважылі нядобрае рыбакі, якія звярнулі ўвагу, што рыба ішла па паверхні рачной роўнядзі з-за недахопу кіслароду. Месцамі нават дробныя ракі павылазілі на бераг. Затым і гараджане забілі трывогу: тэлефанаванні з паведамленнямі аб усплыўшай у Мухаўцы рыбе паступалі як у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, так і ў міліцыю. А ў рэчцы па вуліцы Я.Купалы дзятва лавіла рыбу сачкамі.

Улічваючы тое, што для мору рыбы цяпер не час, прычына была відавочна: віной усяму чалавечы фактар. Вылічыць вінаватых было нескладана…

Пошук прывёў да пляцоўкі для часовага захоўвання гною, якая знаходзіцца на тэрыторыі МТФ у Белавусаўшчыне, — непадалёку ад рэчкі. Сістэматычна гной выпіхваецца на гэтую пляцоўку, пасля чаго вывозіцца на палеткі і буртуецца. Наколькі часта ці ў адпаведнасці з неабходнасцю гэта робіцца, вядома толькі кіраўніцтву гаспадаркі і работнікам фермы. Але ад сваіх здагадак устрымаемся — ёсць спецыялісты, якія могуць зрабіць неабвержныя вывады. Сярод міжвольных вінаватых гэтага парушэння… дождж: менавіта з дажджавой вадой сцёкі трапілі ў Мухавец. І варта згадаць, што ў той злашчасны дзень ападкаў, паводле метэаралагічных дадзеных і шматгадовых назіранняў, выпала не больш нормы.

Увогуле, віна ў забруджванні вады гаспадаркай на сённяшні дзень ужо не выклікае ніякіх сумненняў. Пацвярджэннем таму вынікі экспертызы, якую па просьбе раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя праводзіла Брэсцкая незалежная лабараторыя аналітычнага кантролю. Спецыялістамі зроблена наступнае заключэнне:

«У даследуемай пробе паверхневых водаў (кропка 1) (каля моста па вуліцы Р.Шырмы — аўт.) выяўлена перавышэнне лімітава дапушчальнай канцэнтрацыі, якая вызначана пастановай Міністэрстваў прыроды і аховы здароўя №43/42 ад 8.05.2007 г. У прыватнасці, біяхімічнага спажывання кіслароду — у 1,77 раза, іонаў амонію — у 7,33 раза, іонаў нітрыту — у 2,08 раза, іонаў фасфату — у 32,42 раза».

Яшчэ адна проба вады для даследавання адбіралася ў раёне моста ў в.М.Якавічы. І там таксама выяўлена парушэнне нормаў: па біяхімічным спажыванні кіслароду — у 5,57 раза, па іонах амонію — у 10,51 раза, па іонах фасфату — у 27,12 раза.

P.S. Калі гэты матэрыял ужо быў падрыхтаваны да друку, стала вядома, што адміністрацыйны працэс завершаны. За парушэнне заканадаўства ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» давялося адказаць па частцы 2 арт.15.512 КаАП «Парушэнне правілаў водакарыстання» —  за самавольнае правядзенне гідратэхнічных альбо іншых работ на водных аб‘ектах. Юрыдычную асобу, у адпаведнасці з гэтым артыкулам, чакаў штраф у памеры ад 10 да 300 базавых велічынь. Гаспадарцы ўдалося абысціся штрафам усяго ў 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Марына Вакульская.

Фота з сайта http://padarozhnik.com

Один комментарий

  • фабула

    а колькі штук рыбы здлхла?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *