Воскресенье, 20 мая 2018

Слухи об ящуре не подтвердились, но на молоко будут введены новые госстандарты

1 035

Ходзяць чуткі, што з новага 2014 года будзе спынены закуп малака з асабістых падсобных гаспадарак грамадзян раёна. Маўляў, акрамя афрыканскай чумы свіней, нам яшчэ пагражае і захворванне на яшчур буйной рагатай жывёлы. Ці так гэта на самой справе?

Міхаіл Багдановіч, жыхар в.Харава.

Па кампетэнтны адказ мы звярнуліся да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Н.Кот і начальніка вытворчай лабараторыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» І.Грыцук.

Вось, што яны паведамілі:

— Ніхто ніякіх указанняў па спыненні закупу малака з асабістых падсобных гаспадарак грамадзян не даваў. Закупкі будуць працягвацца і ў 2014 годзе. Іншая справа, што ў наступным годзе на малако і малочную прадукцыю  плануецца ўвесці новыя дзяржстандарты. Датычыцца гэта будзе і малака, якое закупляецца ў насельніцтва. Звязана гэта з тым, што Беларусь з’яўляецца членам Мытнага саюза, куды ўваходзяць яшчэ Расійская Федэрацыя і Казахстан, і для ўсіх аб‘ектаў гэтага міжнароднага ўтварэння павінны быць аднолькавыя патрабаванні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *