Четверг, 24 сентября 2020

Сыр «Армель» от ОАО «Пружанский молочный комбинат»: самый модный вкус

4 776

Сёння на прылаўках магазінаў “Верас” і “Ніва” ўпершыню з’явіцца новы прадукт ААТ “Пружанскі малочны камбінат”.

Сыр “Армель” з насеннем пажытніку – гэта новы модны еўрапейскі смак: у меру востры, вельмі элегантны, з лёгкім адценнем смаку грэцкага арэха. Пяшчотная, пластычная, крышачку шчыльная маса ўсеяна семем пажытніку і выглядае вельмі апетытна.

З даўніх часоў бабовая расліна пажытнік шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як біялагічная дабаўка, якая паляпшае смакавыя якасці, узмацняе засваяльнасць, станоўча ўплывае на абмен рэчываў і сістэму стрававання. “Армель” спалучае ў сабе карысныя якасці сыру і пажытніку, ён выдатна пасуе да вытрыманага белага віна.

Сыр “Армель” з пажытнікам не толькі адновіць сілы і ўмацуе арганізм, але раз і назаўсёды заваюе вашу любоў сваімі смакавымі якасцямі.

На здымку: інжынер па якасці Марына Кот, спецыяліст па маркетынгу Аляксандр Майсяюк, сырароб-майстар Таццяна Шопік, начальнік сыраробнага цэха Алена Карсюк з новым вырабам.

Кацярына Пашкевіч, фота аўтара.

2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *