Воскресенье, 27 сентября 2020

Продавец магазина «Полевой» стала победителем областного конкурса «Лучший по профессии»

2 825

У Маларыцкім раёне прайшоў абласны конкурс сярод прадаўцоў “Лепшы па прафесіі”.

Наш раён прадстаўлялі прадавец магазіна  “Палявы” філіяла “Прадтавары”    Алеся Семянчук і прадавец магазіна “Прамтавары” в. Клепачы філіяла “Гандлёвы цэнтр”                    Наталля Ерафеева.

Справіцца на “выдатна” з пяццю конкурснымі заданнямі з 26 удзельніц здолела толькі адна! Прадстаўніцы Пружаншчыны Алесі Семянчук (на здымку) было прысуджана першае месца.

Пружанскае раённае спажывецкае таварыства выказвае словы падзякі работнікам Кляпацкага і Сонечнага СДК за дапамогу ў пастаноўцы творчых нумароў, а таксама рэжысёру Палаца культуры Алегу Строку, які падрыхтаваў “візітную картку” будучай пераможцы.

У бліжэйшы час Алеся будзе адстойваць гонар раёна і вобласці на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *