Среда, 23 сентября 2020

ЗЕМЛЯРОБЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ПЕРШЫМІ Ў ВОБЛАСЦІ І ДРУГІМІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ НАМАЛАЦІЛІ 100 ТЫСЯЧ ТОН ЗБОЖЖА

2 385

Мінулая пятніца стала знамянальнай для сельскіх працаўнікоў Пружаншчыны. Менавіта ў гэты дзень земляробы нашага раёна першымі ў вобласці і другімі ў рэспубліцы намалацілі 100 тысяч тон збожжа новага ўраджаю.

Валавы збор у 100 тысяч тон збожжа азначае, што на аднаго жыхара нашага раёна атрымана яго па 2 тоны. Каб перавесці такі аб’ём зерня па чыгунцы, спатрэбіцца каля 1600 вагонаў.

Вядома, што за гэтымі лічбамі стаіць карпатлівая і нялёгкая праца кіраўнікоў, механізатараў і агранамічных службаў гаспадарак. Сёлетні год быў не зусім удалым для земляробаў і ніва не такая шчодрая, як летась. І тым не менш, у ААТ «Жураўлінае» і «Ружаны-Агра» атрымана звыш 15 тысяч тон збожжа, у ААТ «Вялікасельскае Агра» і «Айчына» —               звыш 10 тысяч тон.

Звыш 50 цэнтнераў зерня з аднаго гектара намалочваюць працаўнікі ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына». Неблагі ўраджай вырас на палетках  ААТ «Жураўлінае»,  «Агра-Калядзічы», «Мурава», «Айчына».

Не можа не радаваць тая стабільнасць, якая дасягнута на збожжавай ніве ў апошнія гады. Гэта было б немагчыма без абнаўлення камбайнавых паркаў і сушыльных гаспадарак, укаранення новых тэхналогій. Цяпер ёсць магчымасць убраць увесь вырашчаны ўраджай збожжавых на працягу двух тыдняў і своечасова яго дапрацаваць.

Урачыстасці з нагоды намалоту 100 тысяч тон збожжа праходзілі на адным з палеткаў ААТ «Айчына». У шарэнгу выстраіліся камбайны і аўтамабілі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі хлебныя караваі экіпажам камбайнаў, а таксама намесніку старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскаму і старшыні райвыканкама М.М.Серкову.  Яны з нагоды знамянальнай падзеі звярнуліся са словамі віншавання, падзякавалі ўдзельнікам жніва за іх нялёгкую працу. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С.С.Лаўрыновіч уручыў лепшым экіпажам і вадзіцелям ААТ «Айчына» падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання аблвыканкама і галіновага абкама прафсаюза.

Свае песні падарыў ўдзельнікам урачыстасці народны калектыў «Вербніца» гарадскога Палаца культуры.     

На здымках:

С.С.Лаўрыновіч уручае ўзнагароду   вадзіцелю С.А.Цімошыку.

Маладзёжны экіпаж камбайна «КЗС-1218» у складзе Дзмітрыя Калешкі і Уладзіміра Пракаева.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах павязалі стужкі і ўручылі караваі намесніку старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскаму і старшыні райвыканкама М.М.Серкову.

Наша даведка:

Упершыню 100-тысячны вынік быў дасягнуты на Пружаншчыне ў 1977 годзе. У 1987 годзе валавы збор збожжа ў нашых гаспадарках склаў 137 тысяч тон. А самы пакуль ураджайны год — мінулы, калі было сабрана 142 тысячы тон збожжа. Для параўнання: у 1970 годзе атрымана было 57 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 15,8 цэнтнера з гектара.

Паводле абласной зводкі

Па дадзеных аблсельгасхарчу, у вобласці па стану на 13 жніўня было ўбрана 95,6% плошчаў. Сярод раёнаў, якія ідуць наперадзе па колькасці ўбраных плошчаў, — Брэсцкі, Бярозаўскі, Жабінкаўскі і Маларыцкі.

Сярод перадавікоў абласнога спаборніцтва — нашы машыністы зернесушыльных комплексаў  Павел Аляксандравіч Каненя з ААТ «Ружаны-Агра» і Аляксандр Генадзьевіч КРАЦ з ААТ «Айчына». Пакуль у іх — лепшыя вынікі ў вобласці.

П.А.Каненя таксама вызначыўся і на ўзроўні рэспублікі.

  • Алесь

    Для параўнання: у 1970 годзе атрымана было 57 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 15,8 цэнтнера з гектара.
    А чаму, як пры Саветах, з 1913 годам не параўналі?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Виталий, думаешь, обошлось без приписок? o_O

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Людзі стараюцца, а вы нават парадавацца за іх не можаце, так і шукаеце нейкі ляп.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    да пусть приписывают, потом есть будут ) А хлеборобам респект!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Суседка, а разве приписка — это ляп? По-моему, это вполне обдуманное действие.
    А хлеборобам — да, респект и уважуха! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *