Суббота, 17 ноября 2018

Африканская чума свиней: в Пружанском районе определены буферные зоны

3 079

Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне №500 ад 22.07.2013 г. «Аб прымаемых мерах па прафілактыцы і недапушчэнні распаўсюджання інфекцыйных захворванняў свіней і буйной рагатай жывёлы». Згодна з дакументам, у сувязі з пагрозай пагаршэння эпізаатычнай абстаноўкі ў вобласці вырашана вызначыць буферныя зоны.

На Пружаншчыне такімі зонамі прызнаны ўсе населеныя пункты Ружанскага пассавета і Зеляневіцкага сельсавета, за выключэннем трох вёсак — Гута, Вільянава і Ліберполь.

З мэтай стварэння на гэтай тэрыторыі раёна буфернай зоны неабходна да 15 жніўня арганізаваць забой (забіранне) пагалоўя свіней на асабістых падворках грамадзян пад кантролем ветэрынарнай службы для асабістага спажывання альбо здачы на мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Пры забіранні свіней людзям прадугледжаны кампенсацыйныя выплаты.

2 комментариев

  • смотрящий

    Чума не у свиней. Чума у чиновников в голове.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Правельный

    Чиновники сами как жарные свини их самих пара истреблять утими же уколами.
    Паросята после этих уколав 40 минут мучаются.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *