Воскресенье, 23 сентября 2018

Пружанские льноводы поделились опытом с коллегами из Китая и Литвы

1 707

Кантакты з кітайскімі перапрацоўшчыкамі льняной сыравіны завязаліся яшчэ падчас наведвання гэтай краіны дырэктарам нашага завода М.С.Жогалам. І вось у Пружаны прыехаў  Луо Чун Ронг — уладальнік завода па вырабе пражы і льняных тканін, які размешчаны недалёка ад Шанхая. У паездцы па Беларусі яго суправаджалі дырэктар ААТ «Луч лінія» з літоўскага Панявежыса Іонас Якуціс і член Сейма гэтай прыбалтыйскай краіны Міндоўгас Басціс.

Неабходна адзначыць, што Луо Чун Ронг і Іонас Якуціс ужо наведвалі пружанскі льнозавод у сакавіку бягучага года. Пасля таго візіту была дасягнута дамоўленасць аб пастаўках у Кітай партыі кароткага валакна.

На гэты раз госці мелі магчымасць прама на палетках азнаёміцца з тэхналогіяй уборкі льну самаходнымі машынамі. У бягучым го-дзе лён сіламі механізаванага атрада прадпрыемства вырошчваўся на плошчы 2,5 тысячы гектараў. Для яго ўборкі налічваецца 10 самаходных церабілак, 16 абарачальнікаў трасты, 5 ачосвальнікаў-абарачальнікаў. Церабленне даўгунцу ўжо набліжаецца да завяршэння.

Убачанае на льняных палетках зрабіла добрае ўражанне на гасцей. Так, Міндоўгас Басціс расказаў, што да таго, як пайсці «ў палітыку», сам займаўся вырошчваннем лёну ў Шакейскім раёне. Цяпер жа, па яго словах, у Літве гэтай тэхнічнай культуры не надаецца належнай увагі. Лён вырошчваецца на зусім нязначных плошчах.  Вельмі добра, як адзначыў парламентарый,  што наш завод сам забяспечвае сябе сыравінай.

У бягучым годзе, нягледзячы на капрызы надвор’я, лён вырас неблагі. Як лічыць дырэктар завода М.С.Жогал, трасты хопіць на ўвесь перапрацоўчы сезон.

На здымку: дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» М.С.Жогал, Луо Чун Ронг і механізатар Ю.У.Бушко, які вядзе ўборку лёну непадалёку ад вёскі Кутнявічы, задаволены вырашчаным ураджаем.

Мікола АРХУЦІК,  Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    дырэхтар уж мог бы себе зубы нормальные вставить, што ле?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *