Понедельник, 22 января 2018

Пружанские школьники создали группу в сети «Вконтакте», чтобы пристраивать бездомных котят

3 538

Хатнія жывёлы – гэта  лепшыя сябры чалавека, але як часта бывае, што гаспадары не могуць ці не хочуць утрымліваць сваіх гадаванцаў. Па гэтай прычыне сабакі і каты, шчаняты і кацяняты аказваюцца кінутымі на волю лёсу.

Нядаўна нам давялося сутыкнуцца з такім сумным выпадкам. На ўскрайку вёскі Ляхі хтосьці пакінуў сямёра кацянят у скрынцы. На жаль, адзін з іх быў вельмі слабы і памёр. Мы не змаглі застацца абыякавымі да лёсу гэтых пушыстых істот і вырашылі ім дапамагчы.

Першыя два дні мы прыходзілі і кармілі іх. Вельмі прыемна было бачыць, як яны радуюцца клопату і ўвазе, і было так сумна, калі трэба было адыходзіць,  і кацяняткі не хацелі нас адпускаць, беглі за намі.

Калі мы ў чарговы раз прыйшлі іх наведаць і пачаставаць малачком, чатырох кацянят ўжо не было, а засталося толькі двое самых маленькіх. Яны гучна мяўкалі  і, хутчэй за ўсё, шукалі брацікаў і сястрычак. Спадзяемся, тым чацвярым кацянятам  далі прытулак добрыя людзі.

Не пакідаць жа гэтых маленькіх і бездапаможных пушысцікаў адных ля дарогі, — вырашылі мы. Можа, наша кошка прыме кацянят у сваю сям’ю? І мы забралі іх дадому. Сапраўды, кошка прыняла іх і абыходзілася з імі гэтакжа ласкава, як са сваімі двума роднымі дзеткамі…

У выніку цяпер у нас падрастае чацвёра маленькіх кацянят, і ім неабходна знайсці клапатлівых гаспадароў. Як? І мы вырашылі стварыць у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” суполку, у якой кожны можа размясціць аб’яву з фота  аб хатнім гадаванцы, якому патрэбен новы дом. Размясцілі там фота кацянят, знойдзеных намі, і спадзяемся на добразычлівасць пружанцаў і жаданне дапамагчы нашым кацяняткам. Не прайшло і двух дзён, а ў нашай суполцы “Ищу хозяина (г. Пружаны)” ужо больш за 50 удзельнікаў. Дзякуем усім, хто добры сэрцам і запрашаем далучацца да нас.

Уладзіслаў і Ганна ШПАРЛО.

На здымках кацяняткі, якія шукаюць гаспадароў.

P.S. Паважаныя чытачы “раёнкі”! Калі Вы таксама хочаце мець добрага сябра і вернага таварыша або калі маеце жаданне дапамагчы бяздомным жывёлам, тады, калі ласка, звяртайцеся  ў нашу  суполку! Адрас у інтэрнэце:                       http://vk.com/club56360003.

4 комментариев

  • маруся

    Создайте группу в «Одноклассниках» многие присоединятся к ней.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    маруся, а что тебе мешает создать?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Крупкевич жанна Николевна

    Сегодня в д.Оранчицы по ул Сельхозтехники я нашла молодого сиамского котенка, домашнего , кремового окраса с голубыми глазами. Его подбили(повреждены ноги) и оставили умирать в 13-14 часов среди дороги при температуре воздуха 40 градусов.От боли, шока и жары он задыхался. Все, что я смогла для его сделать, это отнести его соседям, так как я не местная и на работе. Спасите его, найдите хозяев, его любят-это видно. МТС 33-640-88-36

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *