Вторник, 16 января 2018

Михаил Серков: «Жителей Ружан ждет много приятных изменений в жизни поселка»

2 052

У Ружанах прайшоў сход жыхароў пасёлка з удзелам старшыні райвыканкама М.М.Серкова і прадстаўнікоў шэрагу службаў раёна. рызнаўся, што, пабываўшы на Ружанскай мэблевай фабрыцы, зрабіў выснову: многія мясцовыя людзі проста не маюць уяўлення пра існуючыя планы па развіцці гарадскога пасёлка.

— Вось гэта, — прадэманстраваў тоўстую папку М.М.Серкоў, — план развіцця гарадскога пасёлка Ружаны. Яго стварэннем займалася сур’ёзная ўстанова, вядучая навукова-праектная арганізацыя краіны. План гэты, зазначу, на доўгую перспектыву.

Жыхароў пасёлка чакае нямала прыемных змяненняў. Праект генеральнага плана распрацаваны на падставе комплекснага сістэмнага аналізу праблем, спецыфікі эканамічнага развіцця Ружан. Акрамя таго, распрацоўшчыкі ўлічылі гісторыка-культурную спадчыну, ландшафтныя і прыродныя параметры тэрыторыі, якая падлягае асваенню. Прадугледжана эфектыўнае выкарыстанне цэнтральнай зоны пасёлка, развіццё абслугоўвання, турызму, будаўніцтва гасцініц…

— Нават калі ўдасца цалкам аднавіць палацавы комплекс Сапегаў, Ружаны змогуць заняць не вышэй чым толькі трэцяе месца пасля Міра і Нясвіжа. А вось калі пленэры рэзчыкаў па дрэве знойдуць пастаянную пра-піску ў пасёлку, мы зможам запоўніць увесь населены пункт дрэвам і стаць непаўторнымі ў краіне, — падзяліўся сваім пунктам гле-джання Міхаіл Мікалаевіч.

Перамены чакаюць Ружанскую мэблевую фабрыку: у перспектыве цяперашнія вытворчыя корпусы плануецца выкарыстоўваць пад аб’екты інфрастуктуры турызму, культурна-забаўляльнага і грамадскага прызначэння. Тут створаць забаўляльны маладзёжны цэнтр, турыстычны і гасцінічны комплексы, сувенірныя майстэрні, канцэртную залу, галерэю, рэстаран і іншае. Такое рашэнне было прынята не выпадкова: некалі на месцы фабрыкі быў парк — дастаткова прыгожы і каштоўны, які мяркуецца аднавіць за бліжэйшыя 25-30 гадоў.

А як жа вытворчасць? Ужо ідуць перамовы з кіраўніцтвам ААТ «Івацэвічдрэў» аб вынасе фабрыкі на свабодную пляцоўку і будаўніцтве новых вытворчых корпусаў, правядзенні мадэр-нізацыі. «Івацэвічдрэў» плануе выдзеліць на рэканструкцыю прадпрыемства каля пяці мільёнаў еўра. Праўда, раённае кіраўніцтва не задаволена тэмпамі, з якімі таварыства рухаецца ў гэтым накірунку.

Аднаўленне архітэктурнага цэнтра палацавага комплексу — а рэстаўрацыі, згодна з планам, падлягаюць усе пабудовы — працягваецца. На бягучы год выдзелена 1,2 мільярда рублёў — грошы, шчыра кажучы, невялікія, але ў пошук крыніц фінансавання ўключыўся П.П.Пракаповіч: ён паабяцаў дапамагчы закончыць тыя работы, што вядуцца сёння, за 2-3 гады.

У планах яшчэ шмат чаго: не прымусіць сябе чакаць рэканструкцыя сінагогі, размешчанай на тэрыторыі ФПР «Кааптранс», а сам філіял размесціцца ў іншым месцы; стварэнне гасцініц у паўднёвай часцы пасёлка; выкарыстанне пад грамадскія функцыі тэрыторый КУВП «Камунальнік», будаўніцтва спартыўнага комплексу, дзіцячага садка на вуліцы Кірава, адкрыццё аптэкі…

Каб не пералічваць усе астатнія пункты плана развіцця пасёлка, было вырашана даць магчымасць жадаючым падрабязней з ім азнаёміцца ў будынку пасвыканкама.

Пытанняў было шмат. Людзям хацелася вырашыць усе і адразу. Але старшыня райвыканкама папрасіў вызначыць прыярытэты, зыходзячы з важнасці праблем для саміх пасялкоўцаў, паколькі грошай на адначасовае іх вырашэнне ў бюджэце няма.

Людзі ўзнялі праблему каналізацыйных калодзежаў, якія значна ўзвышаюцца над тратуарам па вуліцы Савецкай, — камунальная служба паабяцала да 1 верасня ўсё паправіць. Работнікі мэблевай фабрыкі з-за працягласці другой змены прасілі павялічыць час работы вулічнага асвятлення. Іх прэтэнзія была задаволена, і  цяпер ліхтары на слупах у пасёлку будуць гарэць да 2 гадзін ночы.

Асаблівую вастрыню ў Ружанах апошнім часам набылі праблемы ў сістэме аховы здароўя. Адстаяць хірургічнае аддзяленне Ружанскай гарадской бальніцы, колькасць ложкаў якога планавалася значна скараціць, удалося. Старшыня райвыканкама паставіў задачу амаладжэння калектыву бальніцы і напаўнення кадрамі ўвогуле. Ніяк не завершыцца мадэрнізацыя рэнтгенкабінета ў паліклініцы, што вельмі абурае пацыентаў.

Прэтэнзіі былі і да якасці пітной вады. Абяцаная каля дзесяці гадоў таму станцыя абезжалезвання так і не з’явілася ў пасёлку.

— Сродкі на гэтыя мэты выдзяляюцца выключна з абласнога бюджэту, таму пытанне будзе ўздымацца і на вышэйшым узроўні. Тым больш, што ў праграме развіцця пасёлка такая станцыя значыцца: праектаванне яе запланавана на 2014 год, а ў 2015-м яна павінна быць пабудавана, — адзначыў М.М.Серкоў, паабяцаўшы трымаць гэтае пытанне на кантролі.

Людзей не зусім задавальняе гандлёвая галіна. Старшыню райвыканкама, дарэчы, — таксама. Міхаіл Мікалаевіч лічыць недастатковымі змяненні, якія абяцае ў бліжэйшы час ажыццявіць ФПР «Янтар»: а гэта ўсяго толькі рамонт фасаду магазіна «Прадукты» ды адкрыццё секцый беларускіх фірм «Світанак», «Купалінка», «Калінка», «Палессе»…

На сходзе разглядаліся і іншыя актуальныя і хвалюючыя людзей пытанні і заўвагі. Сярод іх — адсутнасць сметніц у пасёлку, праблемы з дарогамі, навядзенне парадку на пустуючых ся-дзібах, неабходнасць аб’язной дарогі вакол пасёлка, неабходнасць аднаўлення пасялковага аддзялення міліцыі… Пытанні, якія не паспелі выслухаць, і праблемы, патрабуючыя больш дэталёвага вывучэння, былі запісаны — адказы на іх дадуць пісьмова.

Хочацца адзначыць, што многае ў Ружанах, не задавальняе кіраўніка раёна. Малы бізнэс, напрыклад, на яго думку, — слабое месца пасёлка. Для параўнання: з пачатку бягучага года ў раёне з’явілася 21 новае малое прадпрыемства, у тым ліку ў Шчарчове, Шарашове, Слабудцы, Лінове, Аранчыцах. А вось у Ружанах бізнэсмены не варушацца: перапрацоўка грыбоў, вытворчасць пячэння, якую абяцалі наладзіць прыватнікі, пакуль так і застаюцца на этапе планавання.

План развіцця пасёлка — на доўгую перспектыву, таму ўсіх гэтых змяненняў не варта чакаць ужо сёлета ці ў будучым годзе. Некаторыя пункты плана будуць рэалізаваны, магчыма, наогул праз дзесяць альбо трыццаць гадоў. Гэта неаднаразова падкрэсліваў М.М.Серкоў. Тым не менш, само стварэнне і існаванне такога дакумента сведчыць аб сур’ёзнасці намераў райвыканкама па развіцці пасёлка і дае надзею яго жыхарам на тое, што Ружаны чакае светлае будучае.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

2 комментариев

  • Чырвань

    Хучэй бы пачалі рэстаўрацыю сінагогі, бо яна хутка разваліцца зусім з-за адсутнасці крышы: http://reporter.tut.by/reporterallnews/250.html

    І ўвогуле, чаму мясцовыя чыноўнікі не зробяць дабрачынны рахунах, на які кожны змог бы пералічыць грошы на рэстаўрацыю????

    Такім чынам збіраюцца грошы на шматлікія аб’екты рэстаўрацыі, той жа Быхаўскі замак….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • маруся

    Поддерживаю идею на счет счета добровольных пожертвований.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *