Понедельник, 24 сентября 2018

«Пеўчае поле» сабрала выканаўцаў народных песень

2 736

У мінулую нядзелю прайшоў фестываль “Пеўчае поле”, прысвечаны памяці Рыгора Раманавіча Шырмы, беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы. Той факт, што фестываль не адбыўся летась, выклікаў абурэнне ў часткі грамадства: маўляў, як жа пасмелі чыноўнікі ад культуры забыць пра свайго знакамітага земляка. Тым не менш, заказаны аддзелам культуры аўтобус, які павінен быў даставіць прыхільнікаў творчасці Шырмы на яго малую радзіму, застаўся пустым…

Мерапрыемства пачалося з урачыстага мітынгу ля памятнага знака каля вёскі Шакуны, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Рыгор Шырма. Адкрыў мітынг начальнік раённага адзела культуры К.І. Панімаш. Канстанцін Іванавіч падкрэсліў, што пружанская зямліца багата талентамі і славутымі землякамі, імёны якіх не павінны быць забыты. І зараз перад фестывалем стаіць задача пазнаёміць новае пакаленне з роднай песняй.

Упершыню на малой радзіме Рыгора Шырмы пабываў прафесар кафедры харавога і вакальнага мастацтва  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры А.В.Жураў. Аляксандр Васільевіч 15 гадоў быў артыстам  Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы і працаваў побач з Рыгорам Раманавічам.

— Песня – гэта душа народа. Раней жа і ў працы спявалі, і ў святы. А што гэта за песня была? Для душы і сэрца. А сёння ўсе песні для ног, таму іх і памятаць ніхто не будзе, — з адценнем жалю канстатаваў Аляксандр Васільевіч і для прыкладу праспяваў адну з любімых песень Шырмы “Павей, ветрык”.

Шмат успамінаў Аляксандр Васільевіч пра Шырму, як асобу. Кіраўнік заўсёды дапамагаў сваім артыстам, а ў жыцці Аляксандра Журава яго асоба наогул стала лёсавызначальнай – Рыгор Раманавіч, сам таго не ведаючы, пазнаёміў яго з будучай жонкай. На мерапрыемства Аляксандр Васільевіч прыехаў разам з унукам – метадыстам па міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці інстытута Беларускай культуры  Васілём Журавым. Аляксандр і Васіль Журавы ўвайшлі ў склад журы свята-конкурсу вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”.

Імя Рыгора Шырмы вядома далёка за межамі Беларусі, сярод іншых узнагарод ён быў ушанаваны і балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія ІІ ступені.  Пры жыцці ён шмат рабіў для таго, каб беларускую песню маглі спяваць і тыя, хто жыве за межамі радзімы. Вялікае дзякуй за гэта выказала на мітынгу кіраўнік Гайнаўскага Дома культуры Аліна Негярэвіч. Яна таксама падкрэсліла, што песня злучае народы.

Ведаў асабіста Шырму і Я.С. Малайчук. Менавіта намаганнямі Якава Сямёнавіча ў 1990 годзе пры пружанскай школе мастацтваў быў створаны музей Рыгора Шырмы. Сёння Якаў Сямёнавіч з’яўляецца кіраўніком камернага хору пры Палацы культуры. У рэпертуары калектыву  ёсць і песні, запісаныя Шырмай. Дзве з іх і былі выкананы ля памятнага знака.

Рыгор Шырма 20 гадоў працаваў рэгентам царкоўнага хору і быў псаломшчыкам пры саборы Аляксандра Неўскага. Святар Міхаіл Носка адзначыў, што жыць і працаваць Рыгору Раманавічу давялося ў складаны час. Але песні, якія ён збіраў былі і застаюцца такімі светлымі, бо нараджаліся яны з душою.  Тым песням не патрэбны прадзюсеры, яны і так пасяляюцца ў чалавечых сэрцах.  У пацвярджэнне гэтых слоў загучалі песні ў выкананні вакальнага гурта “Амафор”.

Старшыня Шаняўскога сельвыканкама Г.В. Хатэнка жыве і працуе на Пружаншчыне з 1969 года. За гэты час край стаў ёй родным, у многім дзякуючы песням. Шаняўцы заўсёды любілі песню і працягвалі справу Рыгора Шырмы. Вось і ў гэты дзень сваім спевам абудзіла наваколле маладая артыстка  Аксана Вярэніч.

Да памятнага знака былі ўскладзены кветкі, а свята перамясцілася ў гарадскі парк. Усе ўдзельнікі фестывалю ў суправаджэнні духавога аркестра прайшлі ад Палаца культуры да парку. На жаль, ні афішы, ні шэсце не змаглі прывабіць вялікую колькасць гледачоў, на свята прыйшлі  толькі самыя шчырыя аматары народнай песні. Астатнім можна толькі паспачуваць: узровень спеваў многіх выканаўцаў быў такі, што мог паспаборнічаць і з Еўрабачаннем.

Народныя песні выконвалі калектывы Свіслацкага раённага Дома культуры, вакальны ансамбль “Мілавіца”, “Пескаўскія весялухі”,  ансамбль з Гайнаўкі “Рэха пушчы”. У конкурсных выступленнях прынялі ўдзел  44 калектывы і салісты Пружаншчыны.  Найлепшымі ў сваіх намінацыях былі прызнаны хор малодшых класаў ДУА “Пружанская ДШМ імя Рыгора Шырмы” пад кіраўніцтвам  В. Трафімовіч, народны хор “Вербніца” пад кіраўніцтвам І.Гвоздзіка, народны камерны хор пад кіраўніцтвам Я. Малайчука, фальклорны калектыў ДУА “Ліноўская ДШМ” пад кіраўніцтвам А. Пракопчыка, народны фальклорны калектыў “Бабіна лета” Аранчыцкага Дома фальклору пад кіраўніцтвам Т.Пушко, вакальны гурт “Амафор” Рудніцкага СДК пад кіраўніцтвам  Н. Карсанюк,  выканаўца прыпевак Любоў Севасцьянчык з вёскі Смаляніца, салістка            Ядвіга Каляда з Аранчыцкага Дома фальклору, народны арт-гурт “Родники” пад кіраўніцтвам А.Лосевай, народны ансамбль «Ліцвіны» Калядзіцкага СДК пад кіраўніцтвам С.Більшэвіча. Але галоўнай пераможцай на фестывалі стала Яе Вялікасць Народная Песня.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

  • Сьмех

    Ну всё.. Раз аутобус был не заповненный, то на критику больше не рэагируем, памятный знак Крашэвскаму не ставим… Жэстачайше приказываю!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Не надо сваливать с больной головы на здоровую. Автобус был абсолютно пуст.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Лена

    Ну так значит организаторы плохие и далёкие от личных контактов с людьми, ведь если нормально пригласили на уборку памятника повстанцам в Лососине, то и автобус был полный, хотя там работать надо было а не праздновать. А то дали объявление — отъезд от райисполкома, так откуда я знаю пустят меня туда или в нём Панимаш с коллегами поедет?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Простите, так люди же рвались на праздник. Все ветки на форумах «оборвали», в отдел культуры звонили с претензиями :). Может правы были в культуре в прошлом году, когда бросили силы на другие мероприятия? Заметьте, я ничего не утверждаю, я просто спрашиваю.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 4-ый сон Веры Павловны

    Уважаемые!

    Не надо тут развозить — ПРАЗДНИК ОПОЗДАЛ НА ГОД!

    Про праздник: отдел тут явно не причём — пустой автобус показатель культуры пружанцев. На лавочках возле сцены сидят в основном работники культуры — все в артистических костюмах!

    А вообще, что за «ПЕВЧЕЕ ПОЛЕ»?
    В Таллине и в Киеве есть такие МУЗЫКАЛЬНЫЕ ПЛОЩАДКИ, это скорее форма проведения мероприятия, чем его название!

    Катрин не права, год назад праздник был актуален сам по себе — потому и «обрывали» Сегодня же отсутствие зрителя говорит о том, что его надо было проводить в другом ключе: Может быть современные обработки народных песен либо ещё какой-нибудь вариант, чтобы в последствии выявить какой-то усредненый вариант — для празднования 125-летия Ширмы в 2017г., создать новый культовый фэст, и не только музыкальный!
    К тому времени может быть район создаст музей фольклориста в Шакунах!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Так и в этом году обрывали. Не думаю, что юбилейная дата сама по себе могла кого-то привлечь. Соглашусь с вами, что пустой автобус — показатель культуры пружанцев. Готова спорить, что если этот праздник провести в следующем году, но с привлечением торговли (разрешить продажу алкоголя), то и в парке, и в Шакунах появится очень много «зрителей».
    Музей Ширмы есть в школе искусств, много посетителей в нем бывает? А если перенести его в деревню? А вообще, если учитывать, какое положение в обществе занимают родные Григория Романовича, то музей мог бы быть и в Минске.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катрин, и какое же положение в обществе занимают родные Григория Романовича? :-/

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Это к теме не относится, так, мое личное наблюдение. А если вам любопытно — гугл в помощь :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    зъядзим па шкварачцы выпъем па чарачцы, усе как завещал прарок, а эта культура, эта лишнее балауство ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катрин, я не умею гуглить. Поэтому прошу Вас мне дапамагчы з матэрыялам про положение евоных родственников в обшчэстве! :-\

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Я вам на мыло скину ;).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • фабула

    дык я з’ездзіў бы, каб неяк аб’явілі прыстойна-шырока. На сваім аўто, без таго кульгавага аўтобуса. Або на вела.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *