Суббота, 15 декабря 2018

Во время спартакиады Пружаны посетила бронзовая призерка Олимпийских игр Ирина Кулеша

1 715

Падчас правядзення абласной спартакіяды работнікаў фізічнай культуры і спорту Пружаны наведала бронзавы прызёр ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, заслужаны майстар спорту па цяжкай атлетыцы Ірына Кулеша. Яна з задавальненнем згадзілася адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.

Ірына, нашым чытачам цікава было б ведаць, як пачынаўся твой шлях у вялікі спорт?

— Нарадзілася я ў вёсцы Абяроўшчына, што ў Камянецкім раёне. Вучылася ў Расненскай сярэдняй школе, дзе займалася рознымі відамі спорту. Аднойчы сюды прыехаў трэнер з абласнога цэнтра, які шукаў дзяўчат для заняткаў цяжкай атлетыкай. Мой настаўнік фізкультуры рэкамендаваў мяне. Так я апынулася ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Брэсце. Было гэта ў 2001 годзе, калі жаночая цяжкая атлетыка ў нашай рэспубліцы пачала толькі развівацца.

— А калі прыйшоў першы поспех?

— Першы поспех прыйшоў праз два гады. У 2003 годзе ў Германіі праходзіў чэмпіянат Еўропы сярод кадэтаў. У рыўку я заняла трэцяе месца і атрымала бронзавы медаль. Гэта быў першы медаль на міжнародных спаборніцтвах.

— Ірына, ты стала бронзавым прызёрам Алім-пійскіх гульняў у Лондане. Ці няма такога адчування, што можна было замахнуцца і на большае?

— Ведаеце, для мяне бронзавы медаль Алім-пійскіх гульняў — самая дарагая ўзнагарода. У вагавой катэгорыі, дзе я выступаю, вельмі вялікая канкурэнцыя. Спартсменкі з Расіі, Кітая і Казахстана паказваюць даволі высокія вынікі. Таму любы алімпійскі медаль дастаецца ў цяжкай і складанай барацьбе.

— А чым займаешся ў вольны ад спаборніцтваў і трэніровак час?

— Вольнага часу ў нас вельмі мала. Калі ідзе падрыхтоўка да спаборніцтваў, мы знаходзімся на зборах. Але і тут пасля трэніровак гуляем у валейбол або настольны тэніс. Зімой можам пакатацца на лыжах.

— Ірына, а якія спабор-ніцтвы чакаюць цябе ў бліжэйшы час?

— Цяпер я, параіўшыся з трэнерам, вымушана зра-біць невялікі перапынак. Звязана гэта з траўмамі, а таксама з фізічнай і маральнай стомленасцю пасля Алімпійскіх гульняў. Ну, а галоўны старт будзе, безумоўна, на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі ў 2016 годзе.

— Як родныя і блізкія людзі адносяцца да тваіх заняткаў: падыманне штангі — гэта ж не зусім жаночая справа?

— Мой муж, а таксама родныя і блізкія адносяцца з разуменнем. Яны самыя адданыя і шчырыя мае балельшчыкі. Прычым перажываюць за мяне нават на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

— Ірына, што б ты хацела пажадаць усім юным аматарам спорту Пружаншчыны?

— Любіце спорт, займайцеся ім. На Пружаншчыне створаны добрыя ўмовы для гэтага. І ведайце, што дарога на Алімп ні для кога не закрыта.

Гутарыў Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *