Среда, 23 мая 2018

Банковские работницы Пружанщины попались на валютных махинациях

2 072
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела за два мінулых тыдні былі ўзбуджаны 27 крымінальных спраў.
— Па ч.3 арт 211 Крымінальнага кодэксу РБ (прысваенне або растрата выдадзенай маёмасці) была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі г.п.Ружаны. Як было ўстаноўлена супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, жанчына, працуючы спецыялістам па аказанні банкаўскіх паслуг у адным з аддзяленняў «Беларусбанка», ажыццяўляла валютныя аперацыі з наведвальнікамі, але не рэгістравала гэта належным чынам. У выніку на рознасці валют касір зарабіла амаль 29 мільёнаў рублёў. Цяпер ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з забаронай на нейкі тэрмін займацца вызначанай дзейнасцю альбо займаць некаторыя пасады.
Але на гэтым кропка не была пастаўлена і аператыўнікі ўстанавілі, што яшчэ адзін касір спрабаваў разжыцца такім чынам: супрацоўніца паспела прысвоіць каля дзевяці мільёнаў рублёў, за што ў дачыненні да яе была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт 211 (да чатырох гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *