Четверг, 12 декабря 2019

Государство продолжит поддерживать инвалидов по зрению

1 435

Больш праблем, чым шляхоў іх вырашэння?

Дзяржава будзе ўзмацняць падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня ў час наведвання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Святлопрыбор» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

У краіне рэалізуюцца 10 дзяржаўных праграм, якія закранаюць гэту сферу, у тым ліку па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў, па безбар’ерным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб, прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі» з падпраграмай «Дзеці-інваліды». Вядзецца актыўная работа па ўкараненні 11 дзяржаўных стандартаў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя.

Усе інваліды, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, незалежна ад грамадзянства маюць права на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне. На стварэнне рабочых месц для інвалідаў у гэтым годзе патрачана каля 6,6 млрд.рублёў, а ў 2010 годзе плануецца выдзеліць 8,4 млрд.рублёў.

Беларускае таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) — адно са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў краіны, якому ў гэтым годзе споўнілася 85 гадоў. Яно аб’ядноўвае 18,7 тыс. чалавек. Складаецца з 6 абласных, 141 раённай і пярвічнай арганізацый. На гэтай жа сустрэчы Прэзідэнт адзначыў, што інваліды па зроку – самая ўразлівая катэгорыя інвалідаў.

***

А днямі прайшоў справаздачны сход Пружанскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”, дзе з дакладам выступіў старшыня раённай арганізацыі І.М. Хамета, старшыня абласной арганізацыі М.М. Антоненка, начальнік раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне АУ.Юк, слова бралі і члены таварыства. Размова атрымалася шчырай, але сумнай.

Сёння на ўліку ў раённай арганізацыі “БелТІЗ” 112 чалавек, з іх інвалідаў па зроку І групы – 44 чалавекі, ІІ групы – 41, ІІІ групы – 21 чалавек, інвалідаў да 18 год – 1, па-за групай 5 чалавек –  гэта бацькі дзяцей-інвалідаў.

Рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў на 2009 год арганізацыі выдзелена 3млн. рублёў, грошы паступілі на рахунак з мясцовага бюджэту. Яшчэ каля 600 тысяч рублёў паступілі ад Брэсцкай арганізацыі “БелТІЗ”, 470 тысяч склалі добраахвотныя ахвяраванні. Вось за гэтыя сродкі і трымаў адказ старшыня Ігар Хамета. Сродкі, выдзеленыя абласным Саветам дэпутатаў былі перададзены “на арганізацыю мерапрыемстваў”. З аднаго боку – выдатна. За іх інваліды па зроку наведалі Жыровіцкі манастыр, рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, Брэсцкую крэпасць; адсвяткавалі Дзень маці, 85-годдзе ўтварэння таварыства, Дзень пажылых людзей, Дзень інвалідаў. З гэтых жа сродкаў атрымалі падарункі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі, жанчыны – да 8 Сакавіка. Святы – гэта цудоўна, але ў таварыства ёсць надзённыя праблемы, вырашэнне якіх, у першую чаргу, патрабуе фінансавых затрат. Вось, напрыклад, таварыству патрабуецца сакратар, старшыня ў сілу сваіх фізічных магчымасцей не можа займацца сакратарскай справай. Але стаўка сакратара ў таварыстве не прадугледжана, а значыць, і не можа аплачвацца. У суседняй Бярозе знайшлі выйсце, у нас пакуль інвалідам па зроку насустрач не пайшлі.

Не шмат робіцца ў раёне па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Так і няма на пружанскіх святлафорах гукавых сігналаў, не афарбаваны ў прыкметны колер першая і апошняя прыступкі ў адміністрацыйных  будынках, няма на іх і гукавых апавяшчальнікаў. Адзінае, што зроблена пасля бясконцых просьб Ігара Хаметы, — работнікі філіяла “Жилищник” афарбавалі прыступкі ў некаторых дамах, дзе жывуць інваліды па зроку.

Але ёсць і прыемныя навіны, у кастрычніку райвыканкамам  выдзелена 2-пакаёвая кватэра інваліду І групы па зроку. Яшчэ два члены таварыства скончылі Гродзенскі медыцынскі каледж і працаўладкаваны па спецыяльнасці тэхнік-масажыст, яшчэ адзін сёлета паступіў у гэтую навучальную ўстанову. У бібліятэцы з’явілася секцыя з аўдыё-літаратурай, на адрас таварыства прыходзіць гукавы інфармацыйны бюлетэнь “Таварыш”. Дарэчы, в банях и саунах Москвы есть свежие веники.  Рэгулярна аказваюць дапамогу таварыствы Чырвонага Крыжа, “Чарнобыль і лёсы”,  царква ЕХБ. Сёлета перадалі сувеніры сваёй вытворчасці і з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Дарэчы, дапамагаюць таварыству многія гаспадаркі і прадпрыемствы раёна.

Як адзначае Ігар Хамета, не часта яму атрымліваецца прыняць ўдзел на пасяджэннях райвыканкама, на якіх абмяркоўваюцца праблемы інвалідаў.

Нехта магчыма задасць пытанне, а навошта такое аб’яднанне, у якога столькі праблем? І здаровы, як вядома, адзін у полі не воін. А для многіх членаў таварыства дапамагае набыць агародніну, паліва, менавіта раённая арганізацыя “БелТІЗ” дорыць сваім падапечным святы, менавіта тут можна не толькі аб’яднацца ў горы, але і займець сяброў, атрымаць падтрымку.

P.S Падчас сустрэчы на прыватным унітарным прадпрыемстве «Святлопрыбор» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку нехта паскардзіўся Прэзідэнту, што інвалідаў па зроку і іх суправаджаючых пазбавілі бясплатнага праезду. Аляксандр Рыгоравіч здзівіўся, адразу даў распараджэнне звярнуць увагу на гэтае пытанне.

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *